Мельбурнскі ўніверсітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мельбурнскі ўніверсітэтmap
Remove ads

Мельбурнскі ўніверсітэт (англ.: University of Melbourne) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Мельбурн у штаце Вікторыя.

Хуткія факты Мельбурнскі ўніверсітэт, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Заснаваны ў 1853 годзе, гэта другі старэйшы ўніверсітэт Аўстраліі і самы стары ў штаце Вікторыя. Яго галоўны кампус размешчаны ў Парквіле, унутраным прыгарадзе на поўнач ад цэнтральнага дзелавога раёна Мельбурна, некалькі іншых кампусаў размешчаны па ўсім штаце. Універсітэт звязаны са шматлікімі інстытутамі і навукова-даследчымі цэнтрамі, у тым ліку з інстытутам медыцынскіх даследаванняў, інстытутам неўралогіі і псіхічнага здароўя, інстытутам прыкладных эканамічных і сацыяльных даследаванняў і інш. Чатыры аўстралійскія прэм'ер-міністры і пяць генерал-губернатараў скончылі гэты ўніверсітэт. Восем лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі выкладалі, вучыліся і праводзілі ласледаванні ў ім — больш, чым у будзь-якім іншым аўстралійскім універсітэце.

Remove ads

Структура

  • Факультэт архітэктуры, будаўніцтва і планавання
  • Факультэт мастацтваў
  • Факультэт бізнесу і эканомікі
  • Факультэт адукацыі
  • Факультэт інжынерыі і інфармацыйных тэхналогій
  • Факультэт выяўленчага мастацтва і музыкі
  • Школа права
  • Факультэт медыцыны, стаматалогіі і навук пра здароўе
  • Факультэт прыродазнаўчых навук

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads