Універсітэт імя У. Мак-Мастэра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Універсітэт імя У. Мак-Мастэра (англ.: McMaster University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Гамільтан у правінцыі Антарыа, Канада.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Універсітэт носіць імя Уільяма Мак-Мастэра, вядомага канадскага сенатара і банкіра, які завяшчаў 900 000 канадскіх долараў на яго заснаванне. Ён быў адкрыты ў Таронта ў 1890 годзе. Недастатковыя фінансавыя магчымасці і ахвяраванне зямлі ў Гамільтане выклікалі яго пераезд у 1930 годзе. Галоўны кампус вучэльні знаходзіцца на 121 гектары зямлі побач з Каралеўскім батанічным садам. Канвент баптыстаў Антарыа і Квебека кантраляваў універсітэт, пакуль у 1957 годзе ён не стаў пазаканфесійнай установай, якая фінансуецца дзяржавай. Выпускнікі вучэльні пражываюць па ўсёй Канадзе і ў 139 краінах свету. Вядомыя выпускнікі ўключаюць дзяржаўных чыноўнікаў, навукоўцаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў, лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі.
Remove ads
Структура
- Факультэт бізнесу
- Факультэт інжынерыі
- Факультэт навук пра здароўе
- Факультэт гуманітарных навук
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Факультэт сацыяльных навук
- Факультэт магістратуры і аспірантуры
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads