Універсітэт імя У. Мак-Мастэра

From Wikipedia, the free encyclopedia

Універсітэт імя У. Мак-Мастэраmap
Remove ads

Універсітэт імя У. Мак-Мастэра (англ.: McMaster University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Гамільтан у правінцыі Антарыа, Канада.

Хуткія факты Універсітэт імя У. Мак-Мастэра, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Універсітэт носіць імя Уільяма Мак-Мастэра, вядомага канадскага сенатара і банкіра, які завяшчаў 900 000 канадскіх долараў на яго заснаванне. Ён быў адкрыты ў Таронта ў 1890 годзе. Недастатковыя фінансавыя магчымасці і ахвяраванне зямлі ў Гамільтане выклікалі яго пераезд у 1930 годзе. Галоўны кампус вучэльні знаходзіцца на 121 гектары зямлі побач з Каралеўскім батанічным садам. Канвент баптыстаў Антарыа і Квебека кантраляваў універсітэт, пакуль у 1957 годзе ён не стаў пазаканфесійнай установай, якая фінансуецца дзяржавай. Выпускнікі вучэльні пражываюць па ўсёй Канадзе і ў 139 краінах свету. Вядомыя выпускнікі ўключаюць дзяржаўных чыноўнікаў, навукоўцаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў, лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі.

Remove ads

Структура

  • Факультэт бізнесу
  • Факультэт інжынерыі
  • Факультэт навук пра здароўе
  • Факультэт гуманітарных навук
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Факультэт сацыяльных навук
  • Факультэт магістратуры і аспірантуры

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads