Уолтэр Рэйлі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уолтэр Рэйлі
Remove ads

Сэр Уолтэр Рэйлі (англ.: Walter Raleigh; каля 155429 кастрычніка 1618) — знакаміты англійскі мараплавец, пірат, пісьменнік і гісторык.

Хуткія факты Уолтэр Рэйлі, Род дзейнасці ...
Remove ads

Раннія гады

Thumb
Дзяцінства Рэйлі, малюнак 1871 г.

Уолтэр Рэлі быў пятым сынам ад другога шлюба дэвонскага рыцара і лідара пратэстанцкай абшчыны Уолтэра Рэлі Старэйшага. Падчас кіравання каралевы Марыі I бацька будучага пірата быў вымушаны хавацца ад пераследу за свае рэлігійныя погляды. Малады Уолтэр выхоўваўся ў нянавісці да каталіцызму. Яго родным братам быў Хэмфры Гілберт[8], які таксама зрабіў сабе кар'еру мараплаўца.

Згодна запісам і заявам Уолтэра Рэлі ў маладыя гады ён змагаўся на баку гугенотаў у Францыі, быў светкам бітвы пры Манкантуры. Біёграфы сцвярджаюць, што ён вывучаў права[9] ў Оксфардзе і Лондане, аднак сам У. Рэлі падчас працэса 1603 г. заяўляў, што ніколі гэтага не рабіў.

У 1579 - 1583 гг. служыў у англійскіх вайсках у Ірландыі. За ўдзел у задушэнні паўстання ірландцаў атрымаў вялікі маёнтак у Манстэры, дзе быў суседам вядомага англійскага паэта Эдмунда Спенсера. У 1585 г. быў пасвечаны ў рыцары[10].

Remove ads

Палітычная кар'ера

Thumb
Лізавета Трокмартан-Рэйлі

Дзякуючы блізкасці роднай цёткі да каралевы Лізаветы I Уолтэр Рэйлі быў уцягнуты ў прыдворнае жыццё. Знаёмства з каралевай адбылося пасля 1581 г. Уолтэру Рэйлі прыпісваюць такія ўчынкі для прыцянення яе ўвагі, як кіданне свайго плашча ў лужыну, каб каралева магла прайсці, не выпацкаўшы ногі, і драпанне дыяментам на шкле вершаў. На самой справе, гэтыя сюжэты пазней былі запазычаны з твораў Вальтэра Скота[11]. Дзякуючы блізкім здносінам з Лізаветай I, Уолтэр Рэйлі займаў пасады лорда-лейтынанта Корнуала, віцэ-адмірала, камандзіра асабістай каралеўскай варты, у якасці прадстаўніка Дэваншыра некалькі разоў займаў месца ў парламенце Англіі.

У 1591 г. Уолтэр Рэйлі патаемна ажаніўся з Лізаветай Трокмартан, асабістай фрэйлінай каралевы[12]. У 1592 г., калі гэта падзея набыла шырокую вядомасць, абодва былі арыштаваны і трапілі ў няволю ў Таўэр. Лізавета вызвалілася праз кароткі час пасля смерці іх маленькага дзіцяці. Уолтэр атрымаў дазвол на часовае вызваленне ў жніўні для ўдзелу ў марской экспедыцыі, а потым быў вызвалены як чалец парламента. Аднак адносіны паміж ім і Лізаветай I былі назаўсёды сапсаваны.

Remove ads

Мараплавец і пірат

У 1584 г. Уолтэр Рэйлі атрымаў каралеўскую хартыю, што дазваляла яму даследаваць, каланізаваць і кіраваць тэрыторыямі, якія дасюль не належалі хрысціянскім манархам. Ён з'яўляўся ініцыятарам заснавання англійскай калоніі на востраве Роанак каля ўсходняга ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі[13]. Аднак гэта спроба каланізацыі скончылася няўдала.

Разам са сваякамі Уолтэр Рэйлі фінансаваў капёрскую дзейнасць супраць іспанцаў. Падчас нашэсця Непераможнай армады ўдзельнічаў на асабістым караблі ў ахове Дэваншыра. У 1592 г. узначальваў ваенную марскую экспедыцыю ў раён Азорскіх астравоў, дзе захапіў вялізарны карабель Madre de Deus[14].

У 1594 г. даследаваў узбярэжжа Гвіяны. Пасля вяртання ў 1595 г. апублікаваў кнігу «Адкрыццё Гвіяны», у якой перабольшыў значнасць сваіх адкрыццяў, сцвярджаў, што знайшоў багатую краіну. Кніга была перакладзена на розныя еўрапейскія мовы і зрабіла Уолтэра Рэйлі вядомым у іншых краінах[15].

Уолтэру Рэйлі прыпісваюць увоз бульбы ў Англію і Ірландыю[16], увоз і прапаганду палення тытуню[17].

Апошнія гады

У 1603 г. Уолтэр Рэйлі быў абвінавачаны ва ўдзеле ў змове супраць караля Якава I і зноў трапіў у Таўэр[18]. Пасля шматгадовага расследавання выявілася толькі тое, што ён сустракаўся з некаторымі змоўшчыкамі. Уолтэр Рэйлі здолеў зноў прыцягнуць увагу караля і атрымаць адтэрміноўку для арганізацыі новай экспедыцыі ў Гвіяну. Аднак плаванне 1617 г. скончылася няўдала. Экспедыцыя была ўцягнута ў ваенныя дзеянні з іспанцамі. У баі загінуў Уолтэр-малодшы, сын пірата[19]. Пасля вяртання на радзіму Уолтэр Рэйлі быў абвінавачаны ў парушэнні міру з іспанцамі і арыштаваны. 29 кастрычніка 1618 г. яго пакаралі смерцю праз адсячэнне галавы.

Remove ads

Творчасць

Уолтэр Рэйлі з'яўляўся вядомым пісьменнікам свайго часу. Захавалася болей за 30 вершаў, складзеных ім. Яны напісаны рыфмай у традыцыйнай для англійскай паэзіі форме. Найбольш вядомыя празаічныя творы:

• «Адкрыццё Гвіяны» (англ.: The Discovery of Guiana, 1595)[20]
• «Сусветная гісторыя» (англ.: The Historie of the World)

Апошняя праца была напісаа ім пасля арышту ў 1603 г. падчас знаходжання ў Таўэры. Хаця Уолтэр Рэйлі паспеў апісаць падзеі антычнай гісторыі, у ёй выкрывалася сутнасць манархічнай палітыкі[21], характэрная для яго часу.

Remove ads

Зноскі

1. various authors Dictionary of National Biography / L. Stephen, S. LeeLondon: 1885.

2. Walter Raleigh // Geographicus Rare Antique Maps biographical dictionary of cartographers Праверана 8 красавіка 2025.

3. National Heritage List for England Праверана 5 жніўня 2021.

4. GENUKI Праверана 5 жніўня 2021.

5. Agnes M.C. Latham Sir Walter Raleigh // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

6. Kindred Britain

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads