Уолтэр Хоўарс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уолтэр Хоўарс (19 сакавіка 1883, Чорлу — 19 сакавіка 1950, Бірмінгем) — англійскі хімік-арганік і біяхімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1928).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Гётынгенскі ўніверсітэт (доктар філасофіі, 1910), у 1911 годзе доктар навук Манчэстэрскага ўніверсітэта. З 1912 г. прафесар універсітэта Сент-Андрус, з 1920 года — Армстранг-каледжа ў Ньюкасле, у 1925—1948 гадах — Бірмінгемскага ўніверсітэта.
Асноўныя працы
Асноўныя працы па хіміі вугляводаў. Вызначыў будову і вывучыў уласцівасці многіх цукроў (мальтозы, лактозы, крухмалу, цэлюлозы і інш.) Удасканаліў наменклатуру цукроў. Адным з першых (1933) ажыццявіў сінтэз аскарбінавай кіслаты (вітамін С). Аўтар тэрміна канфармацыя. У гады Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у распрацоўках, звязаных з прымяненнем атамнай энергіі.
Нобелеўская прэмія
Падчас працы ў Бірмінгемскім універсітэце атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі (1937, сумесна з П. Карэрам).
Зноскі
- Sir Norman Haworth // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Walter Norman Haworth // Brockhaus Enzyklopädie
- Norman Haworth Facts — Nobel Foundation. Праверана 5 лютага 2021.
- Norman Haworth Biographical — Nobel Foundation. Праверана 5 лютага 2021.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads