Упель

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

У́пель — ручай у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Лоша (басейн Віліі).

Хуткія факты Упель, Характарыстыка ...

Даўжыня 3,8 км. Пачынаецца за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Міцюны, упадае ў Лошу за 1,2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Гудзянікі. Рэчышча каналізаванае.

Remove ads

Назва

Назва літоўскага паходжання, звязаная з літоўскім upelis «рэчка; ручаіна», upė «рака».

Такога ж паходжання літоўскія рачныя назвы Upė, Upis, Upius (назвы без пашыральнікаў), Upelis, Upalė, Upalis, Upėsė, Upyna, Upėžis, Upita (назвы з разнастайнымі пашыральнікамі)[1], буйная рака на Павоччы Упа (прыток Акі).

Пашыральнік -el- у літоўскай мове цяпер найперш выкарыстоўваецца для ўтварэння памяншальна-ласкальных формаў, але ў ранейшы час яго функцыі былі шырэйшыя. З ім утвораныя водныя назвы Metelys (возера), Tyrelis (рака)[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads