Урочнік звычайны

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Урочнік звычайны
Remove ads

Уро́чнік звычайны[1][2] (Carlina vulgaris) — від раслін з роду Урочнік (Carlina) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Беларускія народныя назвы — дзядоўнік[2], чартапалох[1][3], ударнік[4].

Thumb
Урочнік звычайны на фотаздымку


Батанічнае апісанне

Двухгадовыя травяністыя расліны з прамым, слаба разгалінаваным, густа апушаным сцяблом вышынёй да 70 см. Корань верацёнападобнай формы. Лісце простае, суцэльнае, густа апушанае знізу, да 15[5] см у даўжыню. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце лінейна-ланцэтнае, у разетцы. Ніжняе лісце з чаранкамі, сцябловае — сядзячае. Кветкі ў адзіночных кошыках дыяметрам да 4 (2—5[6]) см, у верхавінкавых шчытападобных суквеццях. Колер кветак саламяна-жоўты. Краявыя кветкі часам пурпуровыя[5]. Плод — сухая сямянка бурага колеру з адценнямі, з валаскамі або чубком[6].

Remove ads

Арэал і экалогія

Даволі рэдкі від. Расце на Каўказе, Балканах, у Цэнтральнай, Усходняй Еўропе[5]. На тэрыторыі Беларусі — заносны від[7]. Сустракаецца каля дарог, на пустках, на ўзлесках і палянах, сухіх лугах. Цвіце з чэрвеня па верасень. Святлолюбівая і засухаўстойлівая расліна. Марозаўстойлівая да −29 °C. Лекавая[6][7], дубільная[7] і дэкаратыўная расліна[7].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 33. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз.
  3. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  4. Урочнік звычайны: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  5. Растения Беларуси. Астровые. Колючник обыкновенный // Гербарий ЦБС НАН Беларуси(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2023. Праверана 4 лютага 2018.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads