Успенскі сабор (Смаленск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сабор Успення Найсвяцейшай Багародзіцы (руск.: Собо́р Успе́ния Пресвято́й Богоро́дицы) — кафедральны шасціслупавы сабор Смаленскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы горада Смаленска на Саборнай гары. Збудаваны на мяжы XVII і XVIII стст. у памяць аб абароне Смаленска 1609—1611 гадоў на месцы аднайменнага сабора XII стагоддзя. Унутры захаваліся іканастас і арыгінальнае ўбранне ў стылі кіеўскага барока.
У саборны ансамбль уваходзяць таксама надвратная Богаяўленская царква з драўляным завяршэннем (1785—1787), прызначаная для набажэнстваў у халодную пару года, званіца 1767—1772 гг. (Архітэктар П. Абухоў) і размешчаны на поўдзень комплекс архірэйскага двара з царквой Іаана Прадцечы (1699—1703, перабудавана ў 1780-я гг.).
Remove ads
Святыні
У саборы да 1941 года захоўваўся першаўзор Смаленскай іконы Божай Маці, але пасля акупацыі горада нямецкімі войскамі вобраз бясследна знік.
У саборы знаходзяцца мошчы Меркурыя Смаленскага, нябеснага апекуна Смаленска; выстаўлена таксама адзіная якая захавалася рэліквія святога Меркурыя Смаленскага — жалезныя сандалі[1].
Зноскі
- Святой мученик Меркурий Смоленский. Православие.ru.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads