Усходнеславянскія мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Усходнеславянскія мовы — падгрупа славянскай моўнай групы. Мовы гэтай падгрупы ўжываюцца на вялікай тэрыторыі Еўропы і Азіі ад рэк Прута, Днястра, Сана, Буга і Нёмана да Балтыйскага мора, да Курыльскіх і Камандорскіх астравоў і ўзбярэжжа Ціхага акіяна, ад Чорнага і Каспійскага мораў і вяршынь Каўказа да Паўночнага Ледавітага акіяна.
Беларуская Русінская Руская Украінская
Remove ads
Агульная характарыстыка
Усходнеславянская падгрупа ўключае беларускую, рускую і ўкраінскую мовы. Русінская мова лічыцца або асобнаю моваю, або карпата-русінскім дыялектам украінскай мовы[1][2]. На беларускай мове гавораць больш як 10 млн чал. (у Беларусі, дзе яна адна з дзяржаўных моў — разам з рускай; бытуе на сумежных тэрыторыях Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Латвіі, а таксама ў Эстоніі, Казахстане, Канадзе, ЗША, Аргенціне і інш.), на рускай звыш 200 млн чал. (дзяржаўная мова Расійскай Федэрацыі, мова міжнацыянальных зносін у Расіі, адна з шасці афіцыйных і рабочых моў ААН, ЮНЕСКА і іншых міжнародных арганізацый) і на ўкраінскай каля 41 млн (дзяржаўная мова Украіны; пашырана ў сумежных абласцях Беларусі і Расіі, на Кубані і Далёкім Усходзе, таксама ў Польшчы, Славакіі, Чэхіі, Сербіі, Канадзе, ЗША, Аргенціне і Аўстраліі).
Remove ads
Зноскі
- Aleksandr D. Dulichenko. Language of Carpathian Rus'.pdf The Language of Carpatian Rus': Genetic Aspects (арх. 25 чэрвеня 2013).
- Русинська мова. В книзі Українська мова. Енциклопедія. . litopys.org.ua. Праверана 21 лютага 2024.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads