Замошша (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Замо́шшавозера ў Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача. Знаходзіцца за 18 км на паўднёвы захад ад Ушачаў, каля вёскі Замошша. Належыць да групы Ушацкіх азёр.

Хуткія факты Замошша, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні Замошша складае 0,33 км². Найбольшая глыбіня возера 30,7 м, сярэдняя 9,3 м. Даўжыня возера 1,24 км, найбольшая шырыня 0,52 км. Даўжыня берагавой лініі 3,29 км. Аб'ём вады ў возеры складае 3,07 млн. м³, плошча вадазбору 135 км². Возера вызначаецца высокай празрыстасцю вады (каля 4 метраў[1]).

Катлавіна возера лагчыннага тыпу і складаецца з 2 плёсаў. Найбольшую глыбіню возера мае ў паўднёвыя плёсе. У паўночным плёсе найбольшая глыбіня складае 17,9 м. Паміж плёсамі знаходзіцца невялікі востраў. Схілы катлавіны маюць вышыню 10—20 м, у паўднёвай частцы 5—7 м. Схілы разараныя, на поўдні і паўднёвым усходзе знаходзяцца пад лесам. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі зліваюцца з схіламі катлавіны. На поўдні і паўднёвым усходзе берагі нізкія, пясчаныя, знаходзяцца пад хмызняком. Літаральная зона вузкая і стромкая. Дно вадаёма да глыбіні 6—7 м пясчанае, на большых глыбінях — глеістае.
Возера мезатрофнае. Праз возера працякае рака Ушача, упадае ручай. Надводная расліннасць распаўсюджана да глыбіні 2 м на адлегласці да 15 м ад берага возера[1].

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, язь, лінь, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Возера Замошша ўваходзіць у зону курорта «Ушачы».

Remove ads

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads