Уяздоўскі палац
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уяздоўскі замак (польск.: Zamek Ujazdowski) — варшаўская рэзідэнцыя польскага караля Аўгуста II, якая займае ўчастак паміж Уяздоўскім і Лазенкоўскім паркамі. Яе гісторыя ўзыходзіць да XVI стагоддзя, аднак цяперашні будынак быў галоўным чынам збудаваны ў канцы XVII стагоддзя па праекце Тыльмана Гамерскага.
Станіслаў Панятоўскі надбудаваў палац яшчэ адным паверхам, але пасля падзелаў Рэчы Паспалітай ён быў перабудаваны пад казармы і ваенны шпіталь. Падчас фашысцкай акупацыі палац быў спалены, а яго сцены ў 1954 годзе вырашана было знесці, нягледзячы на пратэсты архітэктараў і гісторыкаў мастацтва, каб па загадзе галоўнакамандуючага польскай арміі, Канстанціна Ракасоўскага, пабудаваць будынак тэатра польскай арміі.
У 1975 годзе, аднак, замак быў ізноў адбудаваны ў тым выглядзе, які ён павінен быў мець у часы Аўгуста II. У наш час у ім размешчаны цэнтр сучаснага мастацтва.
Remove ads
Гл. таксама
- Варшаўскі замак
- Вілянуўскі палац
- Лазенкоўскі палац
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уяздоўскі палац
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads