Уільям Глакенс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уільям Глакенс
Remove ads

Уільям Джэймс Глакенс (англ.: William James Glackens; 13 сакавіка 1870, Філадэльфія — 22 мая 1938, Уэстпарт, Канектыкут) — амерыканскі мастак.

Remove ads

Біяграфія

Пачынаў сваю кар’еру мастака як ілюстратар пры выдавецтве «Філадэльфія прэс», затым вучыўся ў Пенсільванскай акадэміі прыгожых мастацтваў у Роберта Генры. У 1895 на год з’яжджаў у Парыж; пасля вяртання ў Філадэльфію пачаў пісаць пейзажы ў стылі Дж. Макнейла Уістлера.

У 1898 сумесна з мастаком Джорджам Лаксам падарожнічаў па Кубе; вярнуўшыся ў родны горад, ствараў пераважна карціны, прысвечаныя вуліцам і плошчам вялікага горада. У 1906 зноў наведаў Францыю, здзейсніў паездку ў Іспанію. У 1908 годзе выстаўляў свае працы разам з прадстаўнікамі нью-ёркскай «школы смеццевых вёдзер».

Пераехаўшы ў Нью-Ёрк, працягваў маляваць на сваю ўпадабаную тэму — сцэны жыцця вялікага горада. Стылістычна яго працы блізкія творчасці імпрэсіяністаў, у прыватнасці Эдуарду Манэ. Уваходзіў у лік сяброў Эшканскай групы.

Remove ads

Зноскі

1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.

2. William James GlackensOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7

3. RKDartists

4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.

5. Union List of Artist Names — 2022. Праверана 13 лютага 2023.

6. https://www.tate.org.uk/art/art-terms/a/ashcan-school Праверана 17 кастрычніка 2018.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads