Эдуар Манэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эдуар Манэ
Remove ads

Эдуа́р Манэ́ (23 студзеня 1832, Парыж30 красавіка 1883, Парыж) — французскі мастак, адзін з найвыбітнейшых мастакоў ХІХ стагоддзя.

Хуткія факты Эдуар Манэ, Дата нараджэння ...
Remove ads

Юнацтва

Эдуар Манэ нарадзіўся ў доме 5 па вуліцы Банапарта ў парыжскім квартале Сен Жэрмен дэ Прэ ў сям'і Агюста Манэ, кіраўніка дэпартамента Міністэрства юстыцыі і Эжэн-Дэзірэ Фурнье, дачкі французскага дыпламата, былога консула ў Гётэбаргу. Шведскі кароль Карл XIII быў хросным бацькам маці Манэ. У 1839 годзе Манэ быў аддадзены на навучанне ў пансіён абата Пуалу, затым па прычыне абсалютнай абыякавасці да вучобы, быў пераведзены бацькам «на поўны пансіён» у каледж Ралена, дзе і навучаўся ў перыяд з 1844 па 1848, таксама не выяўляючы ніякіх поспехаў.

Нягледзячы на велізарнае жаданне Манэ стаць жывапісцам, яго бацька, які жадаў сыну кар'еру юрыста, горача выступаў супраць яго мастацкай адукацыі. Аднак брат маці, Эдмон-Эдуар Фурнье, усведамляючы мастацкае пакліканне хлопчыка, параіў яму наведваць спецыяльныя лекцыі па жывапісе, на якія сам запісаў пляменніка і наведванне якіх асабіста аплачваў. Дзякуючы дзядзечцы Эдмунду, які рэгулярна вадзіў хлопчыка па музеях, Манэ адкрыў для сябе Луўр, што аказала вырашальны ўплыў на яго асабістае і творчае жыццё. Урокі малявання, як ні дзіўна, не выклікаюць у Манэ чаканай цікавасці, шмат у чым з-за акадэмічнасці выкладання, і хлопчык капіраванню гіпсавых выяваў аддае перавагу маляваць партрэты сваіх таварышаў, што неўзабаве стала прыкладам для многіх яго аднакласнікаў.

Remove ads

Карціны

Зноскі

1. Édouard Manet

2. Edouard Manetministère de la Culture.

3. Édouard Manet // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.

5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.

6. Union List of Artist Names — 2021. Праверана 21 мая 2021.

7. RKDartists

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads