Уільям Колінз (мастак)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уільям Колінз (мастак)
Remove ads

Уільям Колінз (англ.: William Collins; 8 верасня 178817 лютага 1847) — англійскі жывапісец, вучань Дж. Морленда і Лонданскай акадэміі мастацтваў (куды быў абраны членам-карэспандэнтам у 1814 г. і акадэмікам у 1820 г.). Бацька пісьменніка Уілкі Колінза.

Колінз нарадзіўся ў Лондане ў 1788 годзе. Быў сынам Уільяма Колінза-старэйшага, ірландскага гандляра карцінамі і пісьменніка. З ранняга ўзросту праявіў схільнасць да мастацтва і некаторы час быў вучнем Джорджа Морленда.

У 1822 годзе ён ажаніўся з Гарыет Гедэс, сястрой мастачкі-партрэтысткі Маргарэт Сары Карпентэр.

Пісаў карціны народнага побыту, у якіх з асобай любоўю выводзіў на сцэну дзяцей з іх свавольствамі, радасцямі і горам, і даваў такую важную ролю пейзажнай абстаноўцы, што яго можна лічыць у такой жа ступені ландшафтыстам, як і жанрыстам. Творы Колінза не занадта вялікія па памеры, выкананы тонка, крыху сухавата і адрозніваюцца праўдзівасцю і цеплынёй зместу. Ён некалькі разоў падарожнічаў у Парыж, Бельгію, Галандыю, Германію, Ісландыю, і, правёўшы два гады (1837—1839) у Італіі, перайшоў там да рэлігійнага жывапісу, які, аднак, не павялічыў яго вядомасці, а наадварот, прывёў яго талент да заняпада. Лепшыя з яго жанравых карцін — «Шчаслівы, як кароль», «Вясковая ветлівасць», «Продаж любімага ягня», «Адплыццё рыбакоў», «Збіранне хмеля», «Разбуральнікі птушыных гнёздаў», «Адлёт марскіх птушак» і некаторыя інш.

Remove ads

Зноскі

1. William Collins (painter) // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Bibliothèque nationale de France William Collins // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

3. Kindred Britain

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads