Уільям Маміер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уільям Уолес Маміер (англ.: William Wallace Momyer; 23 верасня 1916 — 10 жніўня 2012) — генерал і лётчык Ваенна-паветраных сіл ЗША.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў г. Маскогі, штат Аклахома, у 1916 годзе, але вырас у Сіэтле, штат Вашынгтон.
У 1938 годзе пачаў службу ў Ваенна-паветраным корпусе арміі ЗША. У 1942 годзе ўступіў на пасаду камандзіра 33-й знішчальнай групай, якая брала ўдзел у аперацыі «Факел» у Паўночнай Афрыцы падчас Другой сусветнай вайны. У кастрычніку 1943 года адхілены ад кіраўніцтва падраздзяленнем з-за расавага канфлікту з лётчыкам з Таскігі.
З 1946 па 1949 служыў у тактычным паветраным камандаванні і ўзначальваў 8-е знішчальна-бамбардзіровачнае крыло, пасля чаго паступіў у Ваенна-паветраны каледж. З 1964 па 1966 займаў пасаду кіраўніка камандавання паветранай падрыхтоўкі. Пазней прызначаны намеснікам камандуючага па паветраных аперацыях MACV. Быў адказны за аперацыю «Грымоты», якая праведзена па загадзе прэзідэнта ЗША Ліндана Джонсана і міністра абароны Роберта Макнамары.
У верасні 1973 выйшаў на пенсію года. Памёр у 2012 годзе ва ўзросце 95 гадоў.
Remove ads
Зноскі
- William Wallace Momyer // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Retired Air Force Gen. William W. Momyer dies at 95 Праверана 1 верасня 2012.
- Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 12 лютага 2020.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
