Уільям Морыс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уільям МОРЫС (William Morris; 24 сакавіка 1834, Уолтэмстоу — 3 кастрычніка 1896,Лондан) — англійскі мастак, пісьменнік, тэарэтык мастацтва, грамадскі дзеяч.
Вучыўся ў Оксфардскім універсітэце (1853—56). 3 1856 працаваў у архітэктурнай майстэрні Дж. Э. Стрыта ў Лондане. У 1857—62 займаўся жывапісам.
3 1860-х г. пад уплывам ідэй прэрафаэлітаў, І. Карлейля і Дж. Рэскіна выступаў з рамантычнай крытыкай буржуазнага ладу, машыннай вытворчасці проціпастаўляў народныя рамёствы, традыцыі ручной працы і індывідуальную мастацкую творчасць, у якіх бачыў сродак эстэтычнага выхавання і пераўвасаблення грамадства. У 1861—62 заснаваў (з П. Маршалам і Ч. Фолкнерам) мастацка-прамысловую кампанію (саматужныя майстэрні дэкаратыўнай размалёўкі, мэблі, тканін, металічных вырабаў, вітражоў, шпалер, вышывак і інш.), у 1890—91 — Келмскоцкае выдавецтва. Вырабы яго майстэрняў, афармленне інтэр'ераў і кніг вызначаліся рысамі дэкаратыўных стылізацый у духу сярэдневяковага мастацтва. Творчасць У. Морыса папярэднічала ўзнікненню стылю мадэрн і заклала асновы мастацкага канструявання.
Імкненне да сярэдневяковых матываў і рамантычнай стылізацыі вобразаў уласціва і для яго літаратурнай творчасці: паэмы «Абарона Гінеўры» (1858), «Зямны рай» (ч. 1—3, 1868—70), аповесці «Сон пра Джона Бола» (1888). Аўтар сацыяльна-ўтапічнага рамана «Звесткі ніадкуль, або Эпоха шчасця» (1891).
- «La Belle Iseult», 1858
- Шпалеры з лісцевым арнаментам па дызайне Уільяма Морыса, 1875
- Фрагмент габелена «Дзяцел» («Woodpecker») па дызайне Уільяма Морыса, 1885
Remove ads
Зноскі
- William Morris
- William Morris // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Моррис Уильям // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004. Праверана 15 красавіка 2021.
- http://arch-pavouk.cz/index.php/architekti/1473-morris-william Праверана 7 мая 2023.
- abART
- Catalog of the German National Library Праверана 28 лістапада 2024.
- Find a Grave — 1996. Праверана 18 кастрычніка 2022.
- RKDartists
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads