Уолт Уітмен
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уолт Уі́тмен (англ.: Walt Whitman; 31 мая 1819, Уэст-Хілс, штат Нью-Ёрк, ЗША — 26 сакавіка 1892) — амерыканскі паэт .

Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Працаваў наборшчыкам, настаўнікам, рэдактарам газет. Друкаваўся з 1840-х г.
Творчасць
Яго паэтычнае майстэрства фарміравалася пад уплывам Дж. Байрана, П. Б. Шэлі, Г. Гейнэ, што абумовіла цікавасць У.Уітмена да праблем прыроды і цывілізацыі, салідарнасці краін і народаў, адзінства ўсяго жывога на зямлі, дэмакратычнага развіцця грамадства, асобы і мас, свабоды і абавязку. Сусветную вядомасць прынесла кніга вершаў «Лісце травы» (1855; дапоўненая перавыдавалася шмат разоў), якая насычана біблейскімі вобразамі і матывамі, уключае элементы прозы і навуковую тэрміналогію; філасафічнасць суправаджаецца лірызмам і музычнасцю, манументальныя сцэны — імгненнымі замалёўкамі. Пад уражаннем трагічных падзей грамадзянскай вайны 1861-65 стварыў паэтычныя цыклы «Барабанны бой» і «Калі ў двары перад домам цвіў гэтай вясною бэз» (абодва 1865). Аўтар кнігі публіцыстыкі «Дэмакратычныя далячыні» (1871), апавяданняў, артыкулаў.
Remove ads
Беларускія пераклады
На беларускую мову вершы У. Уітмена перакладалі Ю. Гаўрук, Я. Семяжон, Я. Сіпакоў, К. Цвірка, Ю. Цімафеева, А. Мардвілка, А. Мусорын, М. Шчур.
- Лісце травы Архівавана 1 студзеня 2012.: (частка вершаў і ўрыўкі паэм з аднайменнай кнігі) / Пер. з англ. Я. Сіпакова. — Мн.: Мастац.літ., 1978.
- Спеў аб Гаяваце: Паэма / Г. Лангфэла. Лісце травы: Вершы / У. Уітмен. Пер. з англ. А. Куляшова, Я. Сіпакова; Прадм. М. Тычыны. — Мн.: Мас.літ., 1994. — 303 с. — (Скарбы сусветнай літаратуры). ISBN 5-340-01366-9
- Выбраная паэзія / Ўолт Ўітмэн. Пер. з англ. Ю. Цімафеевай. — Мінск : Зміцер Колас, 2018. — 92 с. — («Паэты планеты»).
Зноскі
- Allen G. W., Jeffares A. N. Walt Whitman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Walt Whitman // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- https://www.waltwhitman.org/about/about-wwba/ Праверана 5 студзеня 2020.
- Catalog of the German National Library Праверана 29 кастрычніка 2024.
- Уитмен Уолт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- Geni.com — 2006.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads