Уладзіслаў Казлоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзіслаў Казлоўскі (29 чэрвеня 1896, в. Залессе Саколкаўскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Польшча — 13 лістапада 1943, Мінск; Псеўданімы: Казлоўшчык) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, паэт, публіцыст.
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Вучыўся ў Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі. У час вучобы (1916-19) далучыўся да беларускага нацыянальнага руху. Скончыў Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1919), пасля заканчэння курсаў спрабаваў арганізаваць беларускія школы на Сакольшчыне. Вярнуўшыся ў Вільню, уваходзіў у ЦК Беларускай сялянскай партыі, быў інструктарам мінскага Беларускага нацыянальнага камітэта па арганізацыі нацыянальнага і кааператыўнага жыцця ў Ігуменскім павеце. У маі 1920 Беларускай вайсковай камісіяй накіраваны ў школу падхарунжых у Варшаве, пасля заканчэння якой прызначаны інструктарам у 1-ы батальён беларускіх стральцоў, эвакуіраваны з Мінска ў Лодзь. 3 1921 служыў у польскім войску, адначасова браў удзел у беларускім нацыянальным руху. Адзін з лідараў яго правага радыкальнага крыла.
У 1930 звольніўся ў запас у званні паручніка, пераехаў у Вільню і распачаў грамадска-палітычную і літаратурную дзейнасць. У 1930-х актыўна працаваў у Вільні ў беларускіх нацыянальных арганізацыях і ўстановах. Быў сакратаром Беларускага нацыянальнага камітэта, Цэнтральнага ўрада Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. Адзін з арганізатараў і сакратар Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі (БНСП), у 1933—1937 гадах рэдактар партыйнай газеты «Новы шлях». У 1939-40 сакратар Беларускай групы дапамогі пацярпелым ад вайны пры Літоўскім Чырвоным Крыжы, у ліпені 1941 скарбнік Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Летам 1941 спрабаваў аднавіць дзейнасць БНСП, але не атрымаў на гэта дазволу нямецкіх акупацыйных уладаў.

У 1941—1943 у Мінску быў рэдактарам «Беларускай газэты». У сваіх публіцыстычных артыкулах распрацоўваў ідэалогію беларускага нацыянал-сацыялізму, выступаў з антысеміцкімі матэрыяламі. На кватэры У. Казлоўскага 5 сакавіка 1943 года быў забіты Фабіян Акінчыц, праз некалькі месяцаў (13 лістапада 1943) савецкія партызаны Іван Шнігір і Канстанцін Немчык у рэдакцыі «Беларускай газэты» забілі і У. Казлоўскага[1]. У. Казлоўскі пахаваны на Кальварыйскіх могілках.
Аўтар шэрагу кніг па фізічным выхаванні, паэтычных зборнікаў.
Remove ads
Бібліяграфія
- Фізічнае выхаванне грамадзянства. Вільня, 1927;
- Аб фізічным выхаванні ў беларусаў. Вільня, 1928;
- Беларускія народныя песні з Сакольскага павету. Вільня, 1930;
- Плач Беларускай Старонкі Маткі па дзетках сваіх рэнегатах. Вільня, 1930;
- Путы кахання. Вільня, 1932;
- Шляхам змагання. Вільня, 1935;
- Казюк на кірмашы: Вершаванае апавяданне з Казюковага кірмашу ў Вільні. Вільня, 1940.
Зноскі
- Немчык быў арыштаваны і загінуў, Шнігіру ўдалося ўцячы.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads