ФК Стэнлес Пінск
беларускі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Стэнлес» — беларускі футбольны клуб з горада Пінск. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя
Каманда з’явілася ў 2017 годзе, калі кіраўніцтва пінскай СДЮШАР-3 вырашыла заявіць каманду для ўдзелу ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі. Каманда стала праводзіць хатнія матчы на базе пінскай Акадэміі футбола, якая была адкрыта ў 2014 годзе. Выступаючы маладымі ігракамі ў дэбютным сезоне, СДЮШАР-3 атрымала толькі тры перамогі і заняла апошняе 14-е месца ў табліцы.
У лютым 2018 года стала вядома, што СДЮШАР-3, хутчэй за ўсё, не заявіцца ў Другую лігу на сезон 2018[1], і ў красавіку каманда не трапіла ў канчатковы спіс удзельнікаў турніру[2].
У лютым 2019 года стала вядома, што ў Другую лігу ў сезоне 2019 збіраецца заявіцца аб’яднаная каманда СДЮШАР-3 і аматарскай каманды «Савушкін»[3]. У выніку, аднак, каманда далучылася да Другой лігі пад назвай «ДЮСШ-3-Стэнлес». Акрамя маладых выхаванцаў ДЮСШ, склад каманды таксама папоўніў шэраг вопытных ігракоў. Каманда здолела замацавацца ў верхняй палове табліцы і скончыла сезон 2019 на шостым месцы.
У пачатку 2020 года каманда змяніла назву на «Стэнлес»[4]. Захаваўшы асноўных ігракоў, «Стэнлес» доўга змагаўся за высокія месцы, у выніку са сваёй групы выйшаў у фінальны этап, але там заняў апошняе шостае месца. У пачатку 2021 года, нягледзячы на магчымасць павышэння ў Першую лігу, каманда засталася ў Другой лізе. У сезоне 2021 «Стэнлес» разглядаўся як адзін з фаварытаў, але заняў шостае месца. Нягледзячы на магчымасць пасля адмовы іншых каманд заявіцца ў Першую лігу, пінскі клуб вырашыў застацца ў Другой лізе, дзе ў 2022 годзе зноў апынуўся шостым, а ў 2023 годзе спыніўся на чацвёртным радку.
Уладальнік Кубка рэгіёнаў Беларусі-2024.
Remove ads
Папярэднія назвы
- 2017 — СДЮШАР-3
- 2019 — «ДЮСШ-3-Стэнлес»
- з 2020 — «Стэнлес»
Эмблемы
- Гісторыя эмблем «Стэнлеса»
- Эмблема СДЮШАР-3 да 2018 года
- Эмблема «ДЮСШ-3-Стэнлес» у 2019 годзе
- Эмблема «Стэнлеса» з 2020 года
Склад
Станам на жнівень 2023 года.
Remove ads
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі
Remove ads
Галоўныя трэнеры
- Віктар Дарашэнка (2017)
- Уладзімір Тыльковіч (2019)
- Віктар Дарашэнка (2020 — красавік 2021)
- Андрэй Казарын (красавік — снежань 2021)
- Сяргей Напяркоўскі (студзень — ліпень 2022)
- Ігар Курган (в. а. у ліпені — жніўні 2022)
- Андрэй Лясюк (жнівень 2022 — люты 2024)
- Аляксей Галавін (з лютага 2024)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads