ФК Дняпро Рагачоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Дняпро» — беларускі футбольны клуб з горада Рагачоў, заснаваны ў 1983 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя
Да 1991 года гуляў у Чэмпіянаце БССР, у 1992 годзе трапіў у новаствораную Трэцюю лігу чэмпіянату Беларусі. Пасля паспяховага сезона 1996 клуб перайшоў у Першую лігу, дзе гуляў да 2005 года. У сезоне 2005 страціў месца ў Першай лізе і па фінансавых прычынах спыніў існаванне.
Пасля футбольны клуб з Рагачова ўдзельнічаў у чэмпіянаце Гомельскай вобласці. У красавіку 2014 года клуб пад назвай «МКК-Дняпро» папоўніў склад удзельнікаў Другой лігі[1], але чэмпіянат клуб пачаў ужо як «Рагачоў-МКК». У выніку клуб апынуўся ў сярэдзіне табліцы, заняўшы 15 месца з 24.
У пачатку 2015 года, дзякуючы намаганням камерцыйнага дырэктара клуба Андрэя Іваненкі, клуб зрабіў значныя крокі для папулярызацыі: быў запушчаны клубны сайт, пачалі праводзіцца забаўляльныя мерапрыемствы на стадыёне. Адной жа з самых громкіх акцый стала заяўка ў склад каманды вядомага беларускага спевака Дзмітрыя Калдуна[2], які, аднак, так і не з’явіўся на полі. У чэмпіянаце ж справы клуба ішлі не найлепшым чынам, ён хутка апынуўся ў канцы табліцы. У маі 2015 года Іваненка пакінуў сваю пасаду ў клубе[3]. У выніку каманда скончыла сезон на 17-м месцы з 20.
У пачатку 2016 года каманда ўмацавалася шэрагам ігракоў «Жлобіна», які спыніў выступы ў Другой лізе, аднак пасля паспяховага старту (дзве перамогі ў першых двух турах) стала цярпець паражэнне за паражэннем. Так і не здолеўшы істотна палепшыць сітуацыю, «Рагачоў» завяршыў сезон на 11-м месцы з 13.
У пачатку 2017 года стала вядома, што з-за фінансавых праблем каманда можа не заявіцца ў Другую лігу. У красавіку афіцыйна стала вядома, што рагачоўскага клуба не будзе сярод удзельнікаў Другой лігі ў 2017 годзе[4].
У канцы 2019 года каманда з Рагачова была названа сярод меркаваных удзельнікаў Другой лігі наступнага сезона. У красавіку 2020 года рагачоўскі «Дняпро» афіцыйна вярнуўся на рэспубліканскі ўзровень[5]. Пачатак сезона 2020 для каманды атрымаўся няўдалым, аднак пасля ўзмацення складу летам пайшлі перамогі, у тым ліку рагачоўская каманда нанесла адзінае ў сезоне паражэнне лідару — магілёўскаму «Дняпру». Тым не меней, гэтага не хапіла для выхаду ў фінальны раўнд.
У пачатку 2021 года клуб канчаткова перайшоў у прыватнае валоданне Андрэя Іваненкі, ад спонсарства змяніў назву на «Макслайн». У пачатку 2023 года гэты клуб пераехаў у Віцебск. У Рагачове ж у 2022 годзе зноў з’явілася каманда, складзеная з маладых уласных выхаванцаў, якая заявілася ў Другую лігу. У сезоне 2022 яна не набрала ніводнага ачка з розніцай галоў 7—194, на наступны год вынікі палепшыліся, і «Дняпро» сышоў з апошняга радка.
Remove ads
Папярэднія назвы
- 1983: «Аўтамабіліст»
- 1984—1987: КБМ
- 1988—1997: «Дняпро»
- 1998—2000: «Рагачоў»
- 2001: «Рагачоў-ДЮСШ-1»
- 2002—2006: «Дняпро-ДЮСШ-1»
- да 2012: РМКК
- 2013: «МКК-Дняпро»
- 2014: «Рагачоў-МКК»
- 2015—2016: «Рагачоў-МК»
- 2019—2020, з 2022: «Дняпро»
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі
- Захаванне месца дзякуючы адмове «Оршы» працягваць выступленні ў Першай лізе.
- Стыкавыя матчы супраць клуба «Маладзечна-2013», які заняў 8 месца ў групе Б (2:3, 3:1).
- Стыкавыя матчы супраць клуба «Крутагор’е» (Дзяржынск), які заняў 8 месца ў групе Б (1:1, 3:3 — перамога па большай колькасці выязных галоў).
Галоўныя трэнеры
- Віктар Барухоў (1993—1995)
- Уладзімір Сіманенка (да 2001)
- Віталь Паўлаў (2002—2003)
- Уладзімір Грышчанка (2004—2005)
- Уладзімір Сіманенка (2014—2016)
- Юрый Мельнікаў (2020—2021)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads