Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2015 (25-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Другой лізе) — трэці па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай і Першай ліг) па футболе сярод беларускіх каманд 2015-га года.
Пераможцам турніру стаў мінскі «Прамень», які разам з «Уздой» і «Тарпеда» (Мінск) атрымаў пуцёўку ў Першую лігу.
Рэгламент сезону 2015
Як і ў папярэднімм сезоне, чэмпіянат Другой лігі прайшоў у два этапы. На першым этапе каманды былі падзелены на дзве групы і правялі двухкругавы турнір, пасля чаго па чатыры найлепшыя каманды склалі «фінальную групу». Пры гэтым набраныя на першым этапе ачкі захоўваліся, а каманды групы «А» гулялі толькі з камандамі групы «Б». Тры прызёры атрымоўвалі права выступаць у наступным сезоне ў Першай лізе. Каманды, якія занялі 5-10-е месцы на першым этапе, згулялі паміж сабой па два стыкавыя матчы па схеме А5—Б5 і вызначылі выніковыя месцы ў турнірнай табліцы з дзявятага і ніжэй.
Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам
Клубы, якія выйшлі ў Першую лігу з Другой лігі
- «Баранавічы» (1-е месца ў Другой лізе 2014)
- «Крумкачы» (Мінск) (2-е месца ў Другой лізе 2014)
- «Орша» (3-е месца ў Другой лізе 2014)
- «Кобрын» (5-е месца ў Другой лізе 2014, атрымаў месца ў Першай лізе дзякуючы спыненню існавання «Мінска-2»)
Клубы, якія выбылі з Першай лігі ў Другую лігу
- «Хваля» (Пінск) (16-е месца ў Першай лізе 2014)
Новыя клубы, якія заявіліся ў Другую лігу
Клубы, якія спынілі выступленні ў Другой лізе
- «Партызан-2002» (Мінск) (расфарміраваны)
- «Нёман-Мастадрэў» (Масты) (адмова ад удзелу)
- СКВІЧ (Мінск) (адмова ад удзелу)
- «Віцебск-2» (пераўтвораны ў дубль «Віцебска»)
Перайменаванні клубаў
- «Лівадыя» (Дзяржынск) змяніла назву на «Крутагор'е» (Дзяржынскі раён)
- «ЮА-Строй» (Жыткавічы) змяніў назву на ЮАС-ДЮСШ
- «Колас-Дружба» (Баранавіцкі раён) змяніў назву на «Колас-Меліяратар-Дружба», але часцей стаў звацца проста «Колас»
- Замест клуба «Маладзечна-2013» горад Маладзечна выставіў для ўдзелу ў Другой лізе «Маладзечна-ДЮСШ-4»
- «Рагачоў-МКК» скараціў назву да «Рагачоў-МК», але часцей стаў звацца «Дняпро» (Рагачоў)
- «Славянін» (Мінск) пераехаў у Ашмяны, дзе на яго аснове быў утвораны клуб «Ашмяны», які заявіўся замест «Славяніна» ў Другую лігу
Першы этап
Група А
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Група Б
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Фінальны этап
Турнірная табліца
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Заўвага. Пры роўнай колькасці ачкоў «Узда» змешчана ў турнірнай табліцы вышэй за «Тарпеда» дзякуючы перавазе ў асабістых сустрэчах.
Стыкавыя матчы за 9—20 месцы
Першыя матчы прайшлі 26 верасня, адказныя — 3 кастрычніка 2015 года.
Заўвагі. 1. Гасцям прысуджана тэхнічнае паражэнне (3:0) у сувязі з няяўкай. 2. Пры роўнай колькасці забітых галоў пераможца па суме дзвых сустрэч вызначаўся дзякуючы большай колькасці галоў на выездзе.
Статыстыка гульцоў
Бамбардзіры
Крыніца: Football.By
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.