ФК ЮАС Жыткавічы
беларускі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
ЮАС — былы беларускі футбольны клуб з горада Жыткавічы, які існаваў у 2014—2019 гадах.
Remove ads
Гісторыя
Футбольная каманда «ЮА-Строй», якая фінансавалася аднайменным прадпрыемствам, была заснавана ў 2014 годзе і заявілася ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. Склад каманды быў сфарміраваны пераважна з мясцовых футбалістаў, да якіх далучыўся шэраг іншагародніх (пераважна з Мазыра). У сезоне 2014 «ЮА-Строй» заняў апошняе 12-е месца ў групе, і, перамогшы ў стыкавых матчах СКВІЧ, атрымаў выніковае 23-е месца ў лізе. На наступны год каманду прадстаўлялі выключна мясцовыя ігракі, пачалося супрацоўніцтва з мясцовай ДЮСШ, ад чаго клуб атрымаў назву ЮАС-ДЮСШ. Жыткавіцкая каманда зноў стала апошняй у сваёй групе, атрымаўшы за ўвесь сезон толькі адну перамогу.
У пачатку 2016 года ЮАС-ДЮСШ пацвердзіла свой удзел у новым сезоне[1]. У сувязі са спыненнем супрацоўніцва з ДЮСШ каманда скараціла назву да ЮАС[2]. Сезон для каманды атрымаўся яшчэ горшым за папярэдні — каманда цярпела паражэнні за паражэннямі, найбуйнейшым стала гасцявое 0:14 ад «Маладзечна-ДЮСШ-4». Улетку каманда нават заявіла аб зняцці з чэмпіянату, але пасля перамоў з АБФФ вырашыла працягнуць удзел. У выніку каманда набрала сваё адзінае ачко ў апошнім туры, з агульнай розніцай мячоў 8−124.
У пачатку 2017 года склад каманды істотна ўзмацніўся, папоўніўшыся вопытнымі ігракамі з такіх клубаў, як «Баранавічы» і «Рагачоў-МК». Галоўным трэнерам быў прызначаны Вадзім Бяленка, вядомы па працы з пінскай «Хваляй». У выніку жыткавіцкі клуб пачаў сезон ужо не ў якасці аўтсайдара, а як адзін з фаварытаў. З самага пачатку захапіўшы лідарства, ЮАС не страціў яго да самага заканчэння чэмпіянату, у выніку за некалькі тураў да фінішу забяспечыў сабе выхад у Першую лігу.
Сезон 2018 каманда пачала пад кіраўніцтвам Уладзіміра Гольмака. Амаль поўнасцю змяніўся склад каманды, былі запрошаны ігракі з Першай і Вышэйшай ліг. Пасля першай паловы сезона ЮАС ішоў у сярэдзіне табліцы. Аднак, у ліпені Гольмак пакінуў клуб, значна змяніўся таксама склад каманды. Выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера стаў памочнік Гольмака Андрэй Свіркоў, аднак у верасні і ён пакінуў клуб, да канца сезона кіраўніцтва ажыццяўляў дырэктар Андрэй Мінчук. Сезон ЮАС скончыў на 10 месцы з 15.
У студзені 2019 года новым галоўным трэнерам стаў Канстанцін Чахаў, які з верасня 2018 года ўваходзіў у трэнерскі штаб. Каманда стала ўзмацняцца ігракамі, якія мелі вопыт выступлення ў Вышэйшай лізе. Аднак, у сакавіку 2019 года ЮАС з-за фінансавых праблем не атрымаў ліцэнзію на ўдзел у Першай лізе (з лістапада 2018 года клуб не выплачваў грошы ігракам). У красавіку апеляцыя была клуба была адхілена, і ён канчаткова быў выключаны з Першай лігі[3]. Большасць ігракоў тым часам пакінула клуб, знайшоўшы новыя каманды ў Першай і Другой лігах. Аднак, неўзабаве ЮАС далучыўся да ліку ўдзельнікаў Другой лігі[4]. Галоўным трэнерам замест пакінуўшага клуб Канстанціна Чахава быў прызначаны нядаўні ігрок каманды Андрэй Гарбар[5]. У каманду прыйшлі новыя ігракі, большасць з іх мела вопыт выступлення ў Першай лізе. У табліцы ЮАС быў серадняком, аднак каманду зноў хутка сталі пераследаваць праблемы. У чэрвені з-за недахопу ігракоў ЮАС адмовіўся праводзіць хатні матч Кубка Беларусі супраць НФК і атрымаў тэхнічнае паражэнне, а неўзабаве абвясціў аб зняцці з Другой лігі з-за фінансавых праблем. Паколькі ЮАС не паспеў згуляць палову сваіх матчаў, то ён быў выключаны з турніру, а вынікі сустрэч з яго ўдзелам ануляваны.
У пачатку 2020 года склад Другой лігі папоўніў новы клуб з Жыткавічаў — «Меліяратар», да якога далучыліся многія ігракі ЮАС, а ўзначаліў новую каманду былы трэнер ЮАС Андрэй Гарбар.
Remove ads
Папярэднія назвы
- 2014: «ЮА-Строй»
- 2015: ЮАС-ДЮСШ
- 2016—2019: ЮАС
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі
- 1 Стыкавыя матчы супраць мінскага СКВІЧа, які заняў 12 месца ў групе А (3:2, 3:0).
- 2 Стыкавыя матчы супраць верхнядзвінскага «Прыазёр’я», якое заняла 10 месца ў групе А (3:0, 0:3 — абодва тэхнічных выніка).
Галоўныя трэнеры
- Уладзімір Саўчыц (2014—2015)
- Андрэй Мінчук (2016)
- Вадзім Бяленка (2017)
- Уладзімір Гольмак (студзень—ліпень 2018)
- Андрэй Свіркоў (в.а. у ліпені—верасні 2018)
- Андрэй Мінчук (в.а. у верасні—снежні 2018)
- Канстанцін Чахаў (студзень—красавік 2019)
- Андрэй Гарбар (красавік—чэрвень 2019)
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads