Факультэт кіравання працэсамі перавозак БелДУТ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Факультэт кіравання працэсамі перавозак — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
Гісторыя
У пачатку 1950-х гадоў паўстала вострая неабходнасць у падрыхтоўцы спецыялістаў па кіраўніцтву эксплуатацыйнай працай на чыгуначным транспарце для Беларускай, прыбалтыйскіх і іншых чыгунак заходняга рэгіёну СССР. У сувязі з гэтым згодна з загадам № 252 / 4 ад 23 кастрычніка 1954 года Галоўнага ўпраўлення навучальнымі ўстановамі МШЗ СССР быў створаны эксплуатацыйны факультэт[1].
Спецыяльнасці
- «Арганізацыя перавозак і кіраванне на аўтамабільным і гарадскім транспарце» (спецыялізацыя «Міжнародныя аўтамабільныя перавозкі»). Кваліфікацыя — інжынер-менеджар.
- «Арганізацыя дарожнага руху» (спецыялізацыя «Бяспека дарожнага руху»). Кваліфікацыя — інжынер-інспектар.
- «Арганізацыя перавозак і кіраванне на чыгуначным транспарце» (спецыялізацыя : «Арганізацыя грузавой і камерцыйнай работы»; «Кіраванне рухам»). Кваліфікацыя — інжынер.
- «Арганізацыя перавозак і кіраванне на рачным транспарце». Кваліфікацыя — інжынер.
- «Транспартная лагістыка» (спецыялізацыя «Транспартная лагістыка (чыгуначны транспарт)»). Кваліфікацыя — інжынер-эканаміст.
Remove ads
Кафедры
У склад факультэта ўваходзяць кафедры:
- Кіраванне эксплуатацыйнай работай і ахова працы;
- Кіраванне грузавой і камерцыйнай работай;
- Кіраванне аўтамабільнымі перавозкамі і дарожным рухам.
Дэканы
- Іван Іосіфавіч Купчынаў (1954—1955)
- Генадзь Іванавіч Міхайлаў (1955—1957)
- Мікалай Уладзіміравіч Праўдзін (1958—1961)
- Рыгор Арцем’евіч Цыркуноў (1961—1962)
- Павел Браніслававіч Мухо (1962—1980)
- Валянцін Пятровіч Ярашэвіч (1980—1987)
- Яўген Іосіфавіч Сімашук (1987—1989)
- А. П. Гараеў (1989—1992)
- Уладзімір Гаўрыілавіч Кузняцоў (1992—1993)
- Мікалай Пятровіч Берлін (з 1993)
Зноскі
- Факультэт кіравання працэсамі перавозак(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2021. Праверана 19 лютага 2021.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads