Валянцін Пятровіч Ярашэвіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валянцін Пятровіч Ярашэвіч (23 чэрвеня 1936, в. Толкава, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць — 29 жніўня 2000) — беларускі інжынер шляхоў зносін, спецыяліст у галіне кіравання працэсамі перавозак. Кандыдат тэхнічных навук (1967), прафесар (1989).

Хуткія факты Валянцін Пятровіч Ярашэвіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Брэсцкі тэхнікум чыгуначнага транспарту (1957), Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (эксплуатацыйны факультэт, 1964; аспірантура, 1967).

На працягу двух гадоў працаваў дзяжурным па станцыі і дыспетчарам на станцыі Брэст-Паўночны. Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (з 1966, факультэт кіравання працэсамі перавозак, кафедра «Кіраванне эксплуатацыйнай работай», у 1980—1987 — дэкан факультэта, з 1987 — прарэктар па вучэбнай рабоце, у 1997—2000 — рэктар).

Абіраўся дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў.

Навуковыя інтарэсы: эфектыўнасць работы чыгуначных участкаў, станцый і вузлоў і іх перспектыўнае развіццё; тэорыя графіка руху паяздоў і прапускной здольнасці чыгуначных напрамкаў.

Remove ads

Узнагароды

Званне «Заслужаны работнік народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1994), ордэн «Дружба народов», знакам «За отличные успехи в работе» ў галіне вышэйшай адукацыі СССР, Ганаровымі граматамі Савета Міністраў і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, знакам «Почётному железнодорожнику».

Літаратура

  • Исследование технологии и размещение грузовых устройств на сортировочных станциях : автореферат диссертации … кандидата технических наук / В. П. Ярошевич. — Гомель, 1967.
  • Ярашэвіч Валянцін Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 298. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Ярошевич Валентин Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С 730.
  • Жизнь, как струна / В. Чижонок // Профессора Белорусского государственного университета транспорта. — Гомель, 2003. — С. 308—313.
  • Жизнь, как струна / В. Чижонок // Путь в науку. — Гомель, 2006. — Вып. 1 : Доктора и профессора — выпускники БелГУТа. — С. 150—154.
  • Ученый и организатор подготовки специалистов для транспорта / Л. А. Редько // Вестник Белорусского государственного университета транспорта. Наука и транспорт. — 2015. — № 2. — С. 149—152.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads