Рыгор Арцем’евіч Цыркуноў

вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рыгор Арцем’евіч Цыркуно́ў[1] (4 снежня 1921 — 2008)[2] — вучоны ў галіне кіравання працэсамі перавозак на чыгуначным транспарце, доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (1998).

Хуткія факты Рыгор Арцем’евіч Цыркуноў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Сава (сучасны аграгарадок у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1941 годзе скончыў Аршанскі тэхнікум чыгуначнага транспарту і быў прызваны ў чыгуначныя войскі[3]. Праходзіў службу дыспетчарам па воінскіх перавозках на чыгуначнай станцыі Саратаў-2, а з 1944 года — намеснік начальніка аддзела воінскіх перавозак ва ўпраўленні Заходняй чыгуначнай дарогі на Смаленск[3]. У 1947 годзе скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. У 1954—1957 гг. працаваў у Хабараўскім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту, дзе займаў пасады старшага выкладчыка, дацэнта. З 1957 года Р. А. Цыркуноў у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту[4] ў Гомелі. З верасня 1961 года па ліпень 1962 года[3] займаў пасаду дэкана факультэта кіравання працэсамі перавозак.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за 260 навуковых прац па ўдасканаленні тэхналогіі работы і тэхнічнага аснашчэння перагрузачных станцый, перавозачнага працэсу хуткапсавальных грузаў, навукова-метадычных прац для студэнтаў чыгуначных вышэйшых навучальных устаноў. Распрацаваў нарматыўныя дакументы па тэхналагічных працэсах работы чыгуначных вузлоў шматлікіх станцый Беларусі і краін СНД.

Сярод апублікаванага:

  • Организация работы станций перегруза. — М., 1957.;
  • Взаимодействие и организация процессов на станциях перегруза. — Мн., 1962.
Remove ads

Узнагароды і званні

Узнагароджаны ордэнамі і медалямі, а таксама знакамі «За выдатныя поспехі ў працы» Міністэрства вышэйшай адукацыі, «Ганаровы чыгуначнік», Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР[3].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads