Вайда

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вайда
Remove ads

Ва́йда, Фарбо́ўнік[1][2] (Ísatis) — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Арэал

Пашыраны пераважна ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца вайда фарбавальная (Isatis tinctoria). Расце ўздоўж чыгунак як рэдкая занесеная расліна. Культывуецца ў Цэнтральным батанічным садзе АН Беларусі.

Біялагічнае апісанне

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністая расліны з прамастойным галінастым сцяблом. Лісце суцэльнае, чаргаванае, сядзячае. Кветкі дробныя, жоўтыя, сабраныя ў гронкі. Плод — аднанасенны звіслы пляскаты стручок.

Выкарыстанне

Лекавыя (антыбіятычны і проціцынготны сродак, выкарыстоўваецца супраць хвароб селязёнкі), тэхнічныя (лісце мае фарбавальнікі — індыга і басму, у насенні да 30 % тлустага алею тыпу льнянога), кармавыя і меданосныя расліны.

Thumb
Вайда фарбавальная (Isatis tinctoria). Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Віды

Род налічвае каля 60 відаў. Па інфармацыі на сайце The Plant List — 80 відаў.

Некаторыя з іх:

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 69. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads