Вайда фарбавальная
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фарбо́ўнік фарбавальны[1], Вайда фарбавальная, Фарбоўнік[2] (Isatis tinctoria) — від кветкавых раслін роду Вайда (Isatis) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Двухгадовая травяністая расліна вышынёй 70—100[1] см. Сцяблы прамастойныя, з шызым налётам, часта разгалінаваныя ў верхняй частцы, у ніжняй частцы валасістыя. Лісце простае, суцэльнае, чаргаванае. Ніжняе лісце на чаранках, падоўжана-ланцэтнае, валасістае. Сярэдняе і верхняе лісце сядзячае, завостранае, са стрэлападобнай асновай. Кветкі жоўтага колеру, у шчыткападобнай мяцёлцы. Пялёсткі (4) з кароткім ногцікам. Тычынак — 6. Плод — стручочак.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Азіі і Паўночнай Афрыкі[3]. Натуралізвалася ў Паўночнай Амерыцы і Чылі. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і мезатроф[4]. Расце ў стэпах, сухіх лугах, на адкрытых пясчаных месцах, камяністых россыпах, па берагах вадаёмах, на палях і агародах, каля дарог. Цвіце ў маі—чэрвені[1].
Гаспадарчае значэнне
Фарбавальная, меданосная, лекавая расліна.
Падвіды
Паводле сайта The Plant List:
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 69. — 160 с. — 2 350 экз.
- Вайда красильная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads