Фарга (тэлесерыял)

амерыканскі тэлесерыял-анталогія ў жанры чорнай трагікамедыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Фарга (тэлесерыял)
Remove ads

«Фа́рга» (англ.: Fargo) — амерыканскі тэлесерыял-анталогія ў жанры чорнай трагікамедыі, стваральнікам і аўтарам якога з’яўляецца Ной Хоўлі. Праект натхнёны аднайменным фільмам братоў Коэн 1996 года, якія выступілі выканаўчымі прадзюсарамі серыяла. Прэм’ера адбылася 15 красавіка 2014 года на канале FX[4].

Хуткія факты Фарга, Жанр ...

Серыял атрымаў вялікую колькасць узнагарод і намінацый, у асноўным за акцёрскую гульню; у іх ліку сем прэмій «Эмі» (уключаючы прэмію «Найлепшы міні-серыял» за першы сезон) з 70 намінацый, тры прэміі «Залаты глобус» (уключаючы прэмію «Найлепшы міні-серыял або тэлефільм», таксама за першы сезон) з 14 намінацый і восем прэмій «Выбар тэлевізійных крытыкаў» (уключаючы прэмію «Найлепшы фільм/міні-серыял» двойчы за першыя два сезоны) з 22 намінацый.

Remove ads

Сюжэт

Першы сезон

У студзені 2006 года Лорн Малва (Білі Боб Торнтан), злачынец і сацыяпат, праязджае праз правінцыйнае мястэчка Беміджы штата Мінесота. Выпадковая сустрэча ў лякарні з Лестэрам Найгаардам (Марцін Фрымен), няўдачлівым страхавым агентам, трагічна змяняе жыццё апошняга, запускаючы шэраг жорсткіх забойстваў, да расследавання якіх прыступаюць мясцовыя паліцэйскія — Молі Солверсан і Гас Грымлі.

Другі сезон

Гісторыя другога сезона засяроджана вакол падзей, якія адбыліся зімой 1979 года ў Су-Фолс, штат Паўднёвая Дакота, пра які часта згадвалі на працягу першага сезона, а галоўнымі героямі сталі маладыя Лу Солверсан і яго жонка Бэтсі, маці Молі.

Трэці сезон

У 2010 годзе афіцэр прабацыі Сэнт-Клауд Рэй Стасі і яго ўмоўна-датэрмінова вызваленая дзяўчына Нікі Суонга мараць аб лепшым і багацейшым жыцці. Каб дасягнуць гэтага, яны спрабуюць скрасці каштоўную старадаўнюю марку ў больш паспяховага старэйшага брата Рэя, Эміта, самаабвешчанага «Караля парковак Мінесоты».

Чацвёрты сезон

Дзеянне пачынаецца ў Канзас-Сіці (штат Місуры) 50-х гадоў, дзе за лідэрства змагаюцца мафіёзныя групоўкі. Яўрэі варагуюць з ірландцамі, ірландцы з італьянцамі, італьянцы з афраамерыканцамі. І ёсць у гэтым горадзе адна традыцыя: у знак дасягнення згоды і перамір’я паміж кланамі кіраўнікі абменьваюцца сынамі і выхоўваюць іх як сваіх уласных.

Пяты сезон

Сезон разгортваецца ў Мінесоце і Паўночнай Дакоце восенню 2019 года. Да Дораці «Дот» Ліён, тыповай хатняй гаспадыні Сярэдняга Захаду, якая жыве ў Скандыі, Мінесота, вяртаецца таямнічае мінулае, каб пераследваць яе пасля таго, як яна трапляе ў складаную сітуацыю з уладамі.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads