Фасцыяліды

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фасцыяліды
Remove ads

Фасцыялі́ды (Fasciolidae) — сямейства смактуноў, якое ўключае ў сябе паразітаў, вядомых у ветэрынарыі і медыцыне як узбуджальнікі фасцыялёзу  (руск.). На 2003 год вылучаюць пяць родаў. Віды сямейства паразітуюць у печані, жоўцевым пузыры і кішачніку шэрагу млекакормячых, у т.л. чалавека. Іх жыццёвы цыкл уключае прамежкавых гаспадароў  (руск.) — прэснаводных малюскаў[1].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Дарослыя смактуны даўжынёй ад 2 см для відаў роду Parafasciolopsis да 10 см, як Fasciola gigantica. Звычайна маюць ротавую і брушную прысоскі. Цэркарыі маюць гімнацэфалічную форму[2].

Кішэчнік з бакавымі адросткамі.

Гермафрадыты. Яечнікі і семяннікі разгалінаваныя. Матка размешчана спераду ад яечніка, полавая адтуліна каля брушной прысоскі.

Развіццё з удзелам прамежкавых гаспадароў  (руск.), прэснаводных слімакоў  (англ.) з сямейства балацянікаў (Lymnaeidae)[3].

Remove ads

Сістэматыка

Па дадзеных Olson et al. 2003 [4] у сямействе вылучаюць пяць родаў:

  • Fasciola
  • Fascioloides
    • Fascioloides magna
    • Fascioloides jacksoni
  • Fasciolopsis
    • Fasciolopsis buski
  • Parafasciolopsis
    • Parafasciolopsis fasciolaemorpha Парафасцыялопсіс фасцыялеморфа
  • Protofasciola
    • Protofasciola robusta

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads