Фелікс Баўмгартнер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фелікс Баўмгартнер (ням.: Felix Baumgartner; 20 красавіка 1969[3][4][…], Зальцбург[5] — 17 ліпеня 2025[1][2], Порта-Сант'Эльпідыа, Марке[1][2]) — аўстрыйскі парашутыст, бейсджампер. Атрымаў вядомасць дзякуючы надзвычайна небяспечным трукам.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 20 красавіка 1969 года ў Зальцбургу.
Служыў у аўстрыйскай арміі, дзе займаўся скачкамі з парашутам[6].
У 1999 годзе ўсталяваў сусветны рэкорд, здзейсніўшы самы высокі скачок з парашутам з будынка — з вежы Петронас у Куала-Лумпур, Малайзія[7]. 31 ліпеня 2003 Баўмгартнер стаў першым чалавекам, які пераляцеў праз увесь Ла-Манш з дапамогай адмыслова зробленага для гэтага выпадку крыла з вугляроднага валакна[8].
Баўмгартнер таксама ўсталяваў сусветны рэкорд па самым нізкім скачку ў бейсджампінгу, калі скокнуў з вышыні 29 метраў (95 футаў) з рукі статуі Хрыста-Збавіцеля ў Рыа-дэ-Жанейра[9].
Ён стаў першым чалавекам, які здзейсніў скачок з завершанага віядука Міё ў Францыі 27 чэрвеня 2004 года, і першым чалавекам, які скокнуў з будынка Turning Torso (Мальмё, Швецыя) 18 жніўня 2006 г[10].
12 снежня 2007 года стаў першым чалавекам, які скокнуў з 90-га паверха (вышыня каля 390 метраў або 1280 футаў) самага высокага пабудаванага на той момант будынка ў свеце — Тайбэй 101 (Тайбэй, Тайвань)[11].
Памёр 17 ліпеня 2025 года ў Порта-Сант’Эльпідыа (Італія).
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads