Фератрон (Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь)
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фератрон — унікальная двухбаковая працэсійная ікона са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, створаная ў XVIII стагоддзі.
Апісанне
Ікона спалучае ў сабе рысы дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва. На фератроне да драўлянага разьбянога картуша з аднаго боку прымацавана жывапісная, напісаная на палатне алейнымі фарбамі выява Ісуса Хрыста, з другога — выява Маці Божай Ружанцовай з укленчанымі перад ёй Святымі Дамінікам і Розай Лімскай. Апошнія ў адпаведнасці з канонамі іканаграфіі прадстаўлены ў чорна-белай вопратцы манахаў-дамініканцаў.
Remove ads
Гісторыя
Канкрэтных звестак аб іконе няма, вядома толькі, што яна патрапіла у фонды гістарычнага музея ў 1971 годзе падчас экспедыцыі па Віцебскай вобласці. У наш час працягваюцца даследчыя працы над іконай у гэтым кірунку. З-за дрэннага стану ікона да рэстаўрацыі ніколі не экспанавалася.
У 2012 годзе на вылучаныя Міністэрствам культуры сродкі ікона была адноўлена калектывам рэстаўратараў ААТ «Белрэстаўрацыя» на чале з Уладзімірам Нікіціным.
4 сакавіка 2013 адноўлены фератрон быў урачыста прэзентаваны ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads