Фердынанд VI

кароль Іспаніі (1746—1759) From Wikipedia, the free encyclopedia

Фердынанд VI
Remove ads

Фердынанд VI (ісп.: Fernando VI; 23 верасня 1713 — 10 жніўня 1759) — кароль Іспаніі (1746—1759), сын Філіпа V і яго першай жонкі, Луізы Савойскай. Стрыечны брат Людовіка XV. Кароткае валадаранне Фердынанда аказалася ў цэлым паспяховым, паспрыяўшы выхаду Іспаніі з крызісу XVII стагоддзя.

Хуткія факты Кароль Іспаніі, Папярэднік ...
Remove ads

Асоба

Уступіў на прастол на 33-м годзе жыцця, датуль не прымаў удзелу ў справах кіравання з-за варожых адносін да яго з боку яго мачахі Елізаветы Фарнезэ. Адрозніваючыся мяккім характарам і пакутуючы ад меланхоліі, ён падпарадкоўваўся ўплыву сваёй разумнай і энергічнай жонкі Барбары, дачкі караля Партугаліі Жуана V. Смерць жонкі ў 1758 годзе стала цяжкім ударам для караля, ён цяжка захварэў псіхічна і ненадоўга перажыў жонку.

Remove ads

Палітычны бок кіравання

Супрацоўнікамі Фердынанда ў справах кіравання былі маркіз дэ Энсенада, які кіраваў фінансамі, Хасэ дэ Карвахаль, які кіраваў замежнай палітыкай, Равага, спавядальнік караля, і спявак Фарынелі, былы саветнік Філіпа V. Карвахаль імкнуўся падтрымліваць дружалюбныя адносіны паміж Іспаніяй і Вялікабрытаніяй; пасля яго смерці (1754) Энсенада, вораг Англіі, настойваў на збліжэнні з Францыяй, што і стала прычынай яго адстаўкі.

Фердынанд жадаў заставацца нейтральным у міжнародных адносінах і засяроджваў свае клопаты на рэформах арміі, флоту, суда і адміністрацыі, на ажыўленні земляробства, прамысловасці і гандлю, на развіцці навуковай і мастацкай адукацыі. У гэтым дачыненні ён з’яўляецца папярэднікам Карла III і яго выбітных міністраў.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads