Фернандэль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фернандэль (фр.: Fernandel, сапраўднае імя Фернан Жазеф Дэзірэ Кантандэн, фр.: Fernand Joseph Désiré Contandin; 8 мая 1903, Марсель — 26 лютага 1971, Парыж) — французскі акцёр, адзін з найвялікшых комікаў тэатра і кіно Францыі і Італіі.
Remove ads
Біяграфія
Фернандель нарадзіўся 8 мая 1903 года ў Марселі ў доме № 73 на бульвары Шаў (фр.: Chave), у доме аптэкара працы, і пражыў усё сваё жыццё ў Правансе. Па каталіцкім календары 8 мая — дзень святога Дэзірэ, які даў трэцяе імя Фернандэлю.
Кар'ера ў кіно
У кіно Фернандэль першы раз зняўся ў 1930 годзе ў кароткаметражным фільме «Лепшая нянюшка» — «La Meilleure bobonne». У 1931 годзе Марк Алегрэ (фр. Marc Allegret) прапануе яму ролю «неспрактыкаванага налётчыка» у экранізацыі п'есы Сашы Гітры «Белае і чорнае» — «Le Blanc et le noir».
Фернандэль згуляў у больш чым у 150 фільмах. Прычым фільм «Бальная запісная кніжка» (рэжысёр Жульен Дзювів'е — фр.: Julien Duvivier) на Венецыянскім фестывалі ў 1937 годзе атрымаў прыз «найлепшы замежны фільм».
У 1942 годзе Фернандэль выступае ў ролі рэжысёра. Фернандэль зняў тры фільмы:
- «Адэмар і цацка лёсу» — «Adhemar ou le jouet de la fatalite» (1951)
- «Адрыен» — «Adrien» (1943)
- «Прасцяк» — «Simplet» (1942)
У 1951 годзе Фернандэль зняўся ў фільме рэжысёра Жульена Дзювіўе «Маленькі свет дона Каміла», які паклаў пачатак серыі з шасці фільмаў пра сельскага ксяндза паддона Каміла, якая доўжылася на працягу дзевятнаццаці гадоў.
Remove ads
Фільмаграфія
- (1954) «Мадэмуазель Нітуш» — Селестэн
Зноскі
- Fernandel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Fernandel // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Фернандель // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Léonore database — ministère de la Culture. — P. 5.
- Léonore database — ministère de la Culture. — P. 9.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads