Фларыдскі політэхнічны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фларыдскі політэхнічны ўніверсітэт (англ.: Florida Polytechnic University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Лэйкленд, штат Фларыда.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Створаны як самастойны ўніверсітэт у 2012 годзе. Гэта найноўшая з 12 устаноў вышэйшай адукацыі ў сістэме дзяржаўных ВНУ Фларыды. Гэта адзіны дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт штата. Установа ўзнікла як філіял Паўднёва-Фларыдскага ўніверсітэта, які адкрыўся ў 1988 годзе. Універсітэт адкрыўся для заняткаў 25 жніўня 2014 года з наборам першага курса ў 554 студэнты. Універсітэцкі будынак інавацый, навукі і тэхналогій, спраектаваны архітэктарам Сант’яга Калатрава, з'яўляецца сядзібай для лабараторыі 3D-друку, лабараторыі кібер-гульняў і медыяў, лабараторыі кібербяспекі, лабараторыі робататэхнікі і лабараторыі вялікіх дадзеных. Акрамя таго, універсітэт з'яўляецца першай ВНУ, чыя бібліятэка з'яўляецца цалкам лічбавай.
Remove ads
Акадэмічныя дэпартаменты
- Прыкладной матэматыкі
- Мастацтва, гуманітарных і сацыяльных навук
- Камп'ютарных навук
- Навук аб дадзеных і бізнес-аналітыкі
- Электратэхнікі і вылічальнай тэхнікі
- Інжынернай фізікі
- Машынабудавання і інжынерыі навакольнага асяроддзя
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
