Фларыян Чарнышэвіч

польскі эміграцыйны пісьменнік беларускага паходжання (1900—1964) From Wikipedia, the free encyclopedia

Фларыян Чарнышэвіч
Remove ads

Фларыян Чарнышэвіч (польск.: Florian Czarnyszewicz; 2 ліпеня 1900[1], хутар Тучы[2][3], Бабруйскі павет — 18 жніўня 1964, Вілья Карлас-Пас, Аргенціна) — польскі эміграцыйны пісьменнік беларускага паходжання. Апісваў жыццё ваколічнай (заградовай) шляхты пачатку XX стагоддзя ў ваколіцах Клічава. Першым і найважнейшым творам аўтара ёсць раман «Надбярэзінцы».

Хуткія факты Фларыян Чарнышэвіч, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў з ваколіц Клічава ў Бабруйскім павеце. Нарадзіўся на хутары Тучы, які цяпер не існуе. Фларыян адзін з пяці дзяцей Францішка Чарнышэвіча і Апалоніі з Мілютаў[4]. Чарнышэвічы былі род ваколічнай шляхты Вялікага Княства Літоўскага з міжрэчча Бярэзіны і Дняпра, у 1859 годзе на вымаганні заканадаўства Расійскай імперыі пацвердзілі сваё шляхецтва[5].

Юнацтва Фларыян правёў у засценку Перасека, паблізу хутара Тучы, за некалькі кіламетраў ад Клічава, тым часам Мінскай губерні[6][7]. Скончыў 4-класнае гарадское вучылішча, імаверна, у Клічаве або Бабруйску. Польскую мову вывучыў, паводле ўласных слоў, у «тайных польскіх школах», у якіх сам пазней выкладаў[8].

У беларускіх СМІ сустракаецца памылковая інфармацыя пра супрацоўніцтва Фларыяна Чарнышэвіча з «Нашай Нівай» у 1910-я гады і публікацыю там яго беларускіх вершаў, але насамрэч з подпісам «Ф. Чарнышэвіч» там публікаваліся вершы Хведара Чарнышэвіча.

Як разведчык на баку Польшчы удзельнічаў у польска-савецкай вайне 1920 года, падзеі якой апісаў у аўтабіяграфічных устаўках «Надбярэзінцаў». Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года радзіма Чарнышэвіча аказалася ў складзе Беларускай ССР, ён пасяліўся ў занятай палякамі Вільні, дзе працаваў у паліцыі.

У 1924 годзе эміграваў у Аргенціну, 30 гадоў працаваў на бойні ў мястэчку Берыса. Вялікімі намаганнямі пабудаваў дом у Вілья-Карлас-Пас, маляўнічай горнай мясцовасці правінцыі Кордава, у якім пасяліўся ў 1956 годзе з жонкай і дачкой. Быў дзеячам Саюза палякаў у Аргенціне[9].

Позна дэбютаваў у літаратуры, першым творам была аўтабіяграфічная аповесць «Надбярэзінцы», якая выйшла ў 1942 годзе. Кніга мела добрыя рэцэнзіі, але праз Другую сусветную вайну і цэнзуру, уведзеную па вайне ўладамі ПНР, так і не ўвайшла ў канон польскай літаратуры.

Remove ads

Бібліяграфія

  • 1942 — Nadberezyńcy (у беларускім перакладзе «Надбярэзінцы», пераклад Кацярыны Маціеўскай, 2017)
  • 1953 — Wicik Żywica
  • 1958 — Losy pasierbów
  • 1963 — Chłopcy z Nowoszyszek

Зноскі

  1. Współcześni polscy pisarze i badacze literatury. Słownik biobibliograficzny. Tom 10, Warszawa 2008
  2. цяпер найбліжэйшая вёска — Перасопня Клічаўскага раёна
  3. Florian Czarnyszewicz na myheritage.pl
  4. Syn ziemi kresowej, «Głos Polski» z 24.09.1965, nr 2998, Buenos Aires
  5. Bartosz Bajków, Florian Czarnyszewicz: przyczynek do biografii, w: «Arcana» (nr 138) Архівавана 11 лютага 2023., str. 107
  6. Sitio no disponible en este momento. Intente más tarde. upranet.com.ar (11 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads