Франопаль (Брэсцкі раён)
вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Франо́паль[1] (трансліт.: Franopaĺ, руск.: Франополь) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Радваніцкага сельсавета. Размешчаны за 36 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка.
У складзе Рэспубліканскага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр «Заходні» (цэнтр — аг. Вялікія Матыкалы).
Радзіма ўдзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, ганаровага грамадзяніна Брэста Васіля Пятровіча Ласковіча.
Remove ads
Гісторыя
У XIX стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1858 годзе маёнтак ва ўладанні А. Соладава, які меў 221 дзесяціну зямлі. У 1897 годзе працавалі хлебазапасны магазін, лаўка. Адносілася да Радваніцкай сельскай грамады.
У 1905 годзе вёска ў Радваніцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Непадалёку знаходзілася аднайменнае паселішча (12 жыхароў). Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Радваніцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты знішчылі 39 двароў, загубілі 13 жыхароў; на фронце загінулі 18 вяскоўцаў.
Remove ads
Насельніцтва
- 271 сялянская душа (1858)
- 563 жыхары (1897)
- 98 жыхароў (1905)
- 72 будынкі, 38 жыхароў (1921)
- 124 двары, 484 жыхары (1940)
- 284 жыхары (1970)
- 65 гаспадарак, 117 жыхароў (1997)
- 42 гаспадаркі, 77 жыхароў (2005)
Вядомыя асобы
- Васіль Пятровіч Ласковіч (1914—2012) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, пісьменнік.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads