Францыск Іванавіч Шустэр

беларускі і расійскі архітэктар і інжынер From Wikipedia, the free encyclopedia

Францыск Іванавіч Шустэр
Remove ads

Францыск Іванавіч Шустэр (1832 — 1908) — архітэктар[1].

Хуткія факты Францыск Іванавіч Шустэр, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Адукацыя

Пачатковую адукацыю атрымаў у Варшаўскай гімназіі[2]. Пасля заканчэння Варшаўскай мастацкай школы  (руск.) атрымаў званне архітэктара 1-й ступені. Для далейшага ўдасканалення ў будаўнічай справе ў 1851 годзе паступіў у Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў[1]. У 1852 і 1853 гадах быў адзначаны срэбнымі медалямі 1-й і 2-й ступеняў[2] за праекты будынку вядомага жывапісца і гандлёвага будынку для дамскіх туалетаў[1]. У 1855 годзе з дазвалення галоўнаўпраўляючага шляхоў зносін і публічных будынкаў сдаў выпускны экзамен разам з выхаванцамі практычнага класа Пецярбургскага будаўнічага вучылішча і атрымаў званне грамадзянскага інжынера і чын губернскага сакратара[2].

У Пскове

Прызначаны вытворцам работ заміж інжынера ў Пскоўскую губернскую будаўнічую і дарожную камісію[2]. Акрамя тэхнічнай дзейнасці быў дырэктарам пскоўскага губернскага турэмнага камітэту і папячыцелем пскоўскіх арастанцкіх рот грамадзянскага ведамства (1860-61)[3].

У Пецярбургу

У 1857 атрымаў званне акадэміка архітэктуры, у 1871 — інжынера-архітэктара[1][2].

Адначасова з гэтым Францыск Іванавіч далучыўся да Тэхніка-будаўнічага камітэту Міністэрства ўнутраных спраў, з адкамандзіраваннем для заняццяў ў Галоўнае таварыства расійскіх чыгунак  (руск.) у Пецярбургу[2]. Падчас службы там здымаў кватэру ў Доме П. С. Шчарбакова па вуліцы Чайкоўскага, 69[4].

У Мінску

У 1883 годзе назначаны губернскім архітэктарам у Мінск. Некаторыя крыніцы[3] падаюць, што Ф. Шустэр займаў пасаду губернскага інжынера, але губернскім інжынерам з 1871 і прынамсі да 1886 года быў Мікалай Ягоравіч Чакмасаў[5].

У Саратаве

У 1885—1890 гадах працаваў губернскім інжынерам у Саратаве. Стварыў некалькі новых праектаў і праектаў перабудоў гарадскіх будынкаў, таксама адзначыўся драўлянымі храмамі і пабудовамі сядзіб у Саратаўскай губерні[2]. Быў таксама дырэктарам саратаўскага турэмнага камітэту, членам саратаўскіх дабрачынных таварыстваў — таварыства чырвонага і белага крыжа, таварыства выратавання[3].

У Харкаве

З 1890 года заняў пасаду губернскага інжынера ў Харкаве. Па яго праектах, вырашаных у стылявых формах неабарока і неарасійскага напрамку, у горадзе было выканана шмат пабудоў[1].

Быў дырэктарам Харкаўскага турэмнага камітэта, членам Харкаўскага аддзялення клапатлівага таварыства пра сляпых[1].

Актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю. Быў сапраўдным членам Рускага тэхнічнага таварыства  (руск.), членам Пецярбургскага таварыства архітэктараў  (руск.), Таварыства інжынераў у Лондане і складаўся ў розных камітэтах і дабрачынных камітэтах у тых гарадах, дзе служыў. З 1907 года сапраўдны стацкі саветнік[6]. Памёр 1 сакавіка 1908 года[1].

Remove ads

Творчасць

У Санкт-Пецярбургу

Thumb
Былы даходны дом на Коннагвардзейскім бульвары
Thumb
Даходны дом на Вярэйскай, дзе пазней жыў У. І. Ленін

У Мінску

Thumb
Дом Лунца па вуліцы Захар'еўскай  (руск.) у Мінску (у цэнтры, самы нізкі будынак)

У Саратаве

Thumb
Будынак Саратаўскай купецкай біржы, цяпер адзін з карпусоў Паволжскага інстытута кіравання  (руск.)
  • драўляны будынак цырка ў садзе Р. В. Очкіна[2]
  • праект мураванага будынка купецкай біржы  (руск.)[12] — канец 1880-х[8]
  • праект перабудовы гасцініцы «Расія»[12]
  • аднаўленне і пашырэнне згарэлага мукамольнага млына гандлёвага дома бр. Рэйнеке
  • перабудова двухпавярховага мураванага дома Зейферт[13]
  • драўляныя бальнічныя баракі пры губернскай турме  (руск.)[2]
  • пабудова плывучай станцыі таварыства выратавання на водах «Порт-Пасьет»[2]

У Саратаўскай губерні

У Самарскай губерні

Thumb
Асабняк Паісія Міхайлавіча Мальцава ў Балакове, фота каля 1890-х гадоў

У Харкаве

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. Варшавский вокзал Архівавана 31 кастрычніка 2019. (руск.)
  2. У крыніцы памылкова падаецца назва ракі, гл. ШУСТЕР ФРАНЦИСК ИВАНОВИЧ (1832—1908)
  3. Саратов (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads