Францішак Ксаверый Пуслоўскі

1806-1874 From Wikipedia, the free encyclopedia

Францішак Ксаверый Пуслоўскі
Remove ads

Францішак Ксаверый Пуслоўскі (1806, вёска Пескі, Слонімскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя9 студзеня 1874, Варшава, Царства Польскае, Расійская імперыя) — шляхціц роду Пуслоўскіх. Калекцыянер, аматар мастацтваў, філантроп.

Remove ads

Біяграфія

Быў сынам Войцеха Пуслоўскага і князёўны Юзэфы Друцкай-Любецкай. Ахрышчаны 22 верасня 1806 г.

Скончыў Collegium Nobilium у Варшаве. Падарожнічаў па Германіі, Англіі, Францыі, Італіі. У 1830-я гг. маршалак шляхты Слонімскага павета, з 16 лютага 1840 па 1846 год маршалак шляхты Гродзенскай губерні. Надворны саветнік.

У палацы Крулікарня пад Варшавай сабраў калекцыю карцін, бронзавай і мармуровай скульптуры, гравюр, габеленаў, бібліятэку. Узначальваў Варшаўскае таварыства дабрачыннасці. У 1869 г. ад рымскага Папы Пія IX атрымаў графскі тытул.

Remove ads

Літаратура

  • Пуслоўскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. — С. 7.
  • Раюк, А.Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Гродзенскай губерні ў 1801—1863 гг. / А.Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; навук. рэд. А.І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2016. — Вып. 21. — С. 240—246.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads