Войцех Пуслоўскі

(1762—1833) маршалак шляхты Слонімскага павета From Wikipedia, the free encyclopedia

Войцех Пуслоўскі
Remove ads

Войцех Пуслоўскі, Войцех Францавіч Пуслоўскі (1762, Пескі, Слонімскі павет, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая — 3 сакавіка 1833, Шылавічы, Слонімскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя) — буйны землеўласнік і прадпрымальнік Расійскай Імперыі, слонімскі павятовы маршалак (1797—1816).

Хуткія факты Войцех Пуслоўскі, пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d] ...

Піянер развіцця прамысловасці ў беларуска-літоўскіх землях. З Войцеха Пуслоўскага пачалося ўзвышэнне роду Пуслоўскіх.

Remove ads

Паходжанне і сям’я

Войцех Пуслоўскі нарадзіўся ў 1762 г. у сям’і рэчыцкага падстолія Францішка Пуслоўскага (?—1799) і яго другой жонкі Саламеі Грабоўскай у родавым маёнтку ў вёсцы Пескі. Быў хрышчаны ў каталіцтва 21 чэрвеня 1762 г. у родавым маёнтку Пескі (Слонімскі павет).

Каля 1799 г. ажаніўся з князёўнай Юзэфай Францаўнай Друцкай-Любецкай (1780—1830), ад якой меў сем дзяцей:

Remove ads

Адукацыя

Скончыў павятовую школу ў Слоніме, створаную Адукацыйнай камісіяй.

Службовая дзейнасць

У часы Вялікага Княства Літоўскага быў дэпутатам Трыбунала ВКЛ, паслом на Чатырохгадовы сойм (1788—1792).

У часы Расійскай імперыі быў у 17971816 гг. маршалкам шляхты Слонімскага павета. Артымаў у 1810 г. расійскі чын правадзейнага стацкага саветніка.

Прадпрымальніцкая дзейнасць

Вызначыўся як актыўны прадпрымальнік, будаваў дарогі, млыны, вінакурні, прадпрыемствы па вырабу паперы, жалеза, сукна, шкіпінару, смалы і інш. Упершыню ў беларуска-літоўскіх губернях выкарыстоўваў паравыя рухавікі ў працэсе вытворчасці. Зарабіў шмат грошай ад развіцця ўласных прадпрыемстваў і на пастаўках у расійскае войска.

Маёнткі

Скупкай маёнткаў (якія прадаваліся былымі ўласнікамі за даўгі ці па добрай волі) стварыў вялізную зямельную латыфундыю, галоўным чынам — у Слонімскім, Пінскім і Віленскім паветах. Так, пад канец свайго жыцця валодаў маёнткамі Пескі (родавы маёнтак), Альшэва, Шылавічы, Альбярцін, Сынкавічы, Шулякі, Косава, Міхалін (Слонімскі павет); Хомск (Кобрынскі павет); Плянта, Целяханы, Кужлічын (Пінскі павет); Свіслач (Ваўкавыскі павет); Сянно (Магілёўская губерня); Кучкурышкі (Віленскі павет); Жыжморы (Троцкі павет); Сырвідзе (Браслаўскі павет); Віжуны (Вількамірскі павет); Жыдыкі, Таўрагіны і Элеанорава (на Жамойці); і інш. Цалкам пад канец свайго жыцця меў звыш 20 тысяч рэвізскіх душ сялян.

Набыў таксама двор у Слоніме, а ў Вільні — прадмесце Антокаль і палац. Пабудаваў новыя мураваныя палацы ў Альбярціне і Песках.

Remove ads

Дабрачынная дзейнасць

Філантроп і мецэнат. З 1831 г. старшыня Віленскага таварыства дабрачыннасці. Пабудаваў касцёлы ў Альшэве, Целяханах і інш.

Смерць

Памёр 3 сакавіка 1833 г. у сваёй вёсцы Шылавічы (каля Альбярціна) і пахаваны ў сямейнай капліцы Св. Войцеха ў касцёле ў вёсцы Альшэва (Слонімскі павет), якая належала Пуслоўскім.

Зноскі

1. Wojciech Pusłowski // NUKAT — 2002.

2. Wojciech Pusłowski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

3. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2020. — С. 220. — 405 с. — ISBN 978-83-65880-89-5

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads