Рэтава

горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэтава
Remove ads

Рэ́тава[2] або Рэ́таў[3], таксама Рыета́вас (літ.: Rietavas, жам. Rėitavs) — горад на захадзе Літвы, на рацэ Юра. Адміністрацыйны цэнтр Рэтаўскага самакіравання Цельшаўскага павета. Рэтава адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Хуткія факты Краіна, Павет ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Выгляд сядзібы ў XIX стагоддзі

Упершыню згадваецца ў 1253 годзе, калі Рэтава было цэнтрам староства Жамойцкага княства і ўваходзіла ў склад каронных старостваў вялікіх князёў літоўскіх. З канца XVI да XVIII стагоддзя горадам валодалі Сапегі. У XVIII стагоддзі Рэтава было прададзена Тадэвушу Францішку Агінскаму. У 1792 годзе Рэтава атрымала магдэбургскае права і ўласны герб. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Рэтава ўвайшло ў склад Расійскай імперыі.

Thumb
Касцёл

У час паўстання 1830—1831 гадоў у горадзе выраблялася зброя і амуніцыя для паўстанцаў. У 1859 годзе Агінскія адкрылі тут сельскагаспадарчую школу. Потым была пабудавана фабрыка па вырабу сельскагаспадарчых машын, адбываліся сельскагаспадарчыя выстаўкі. У 1875 годзе ў Рэтаве была адкрыта мужчынская школа, а ў 1892 годзе тут пачала дзейнічаць першая на Жамойці электрастанцыя і тэлефонная лінія.

Уладар Рэтава князь Багдан Міхал Агінскі памёр бяздзетным у 1909 годзе, і горад перайшоў у дзяржаўную ўласнасць. З 1918 года Рэтава ў складзе незалежнай Літвы, з 1940 года ў Літоўскай ССР.

Пасля Другой сусветнай вайны ў Рэтаве была адкрыта сельскагаспадарчая школа.

З 1990 года ў адноўленай незалежнай Літве.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...
Remove ads

Славутасці

Страчаная спадчына

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads