Франц Іванавіч Сіўко
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Франц Іванавіч Сіўко (псеўданім Францішак Анашка; нар. 3 мая 1953, в. Вята, Мёрскі раён, Полацкая вобласць, БССР) — беларускі празаік, публіцыст, педагог. Лаўрэат прэміі «Гліняны Вялес» (2015).
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў Міжрэчанскай пачатковай і Павяцкай сярэдняй школах на Мёршчыне. Вышэйшую адукацыю атрымаў на філалагічным факультэце Белдзяржуніверсітэта (1975).
З 1975 па 1980 гады выкладаў рускую мову і літаратуру, этыку ў сярэдняй школе № 2 горада Верхнядзвінска. У 1980 годзе пераехаў на сталае жыццё ў Віцебск. Настаўнічаў у сярэдніх школах № 29, 30, 12. Працаваў намеснікам дырэктара школы, карэспандэнтам-арганізатарам у сістэме прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі, стыльрэдактарам і перакладчыкам у газеце «Віцебскі рабочы». З 1993 па 2010 гады выкладаў курс прафесійнай лексікі беларускай мовы ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Пасля незаключэння ў 2010 годзе, у час ідэалагічнага ціску на членаў непадуладнага пісьменніцкага саюза, кантракта на далейшую выкладчыцкую дзейнасць быў прыбіральшчыкам пры культава-рэлігійнай установе, карэктарам у выдавецтве. У 1995 годзе праслухаў курс лекцый па гісторыі сусветнай і польскай хрысціянскай культуры ў Летнім універсітэце польскай культуры ў Рыме. Пад псеўданімам Францішак Дубраўскі супрацоўнічае з каталіцкім часопісам «Ave Maria». Цягам шэрагу гадоў з’яўляўся сябрам рады Таварыства беларускай мовы Віцебшчыны. У верасні 1986 г. выступіў у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» з допісам «Прашу вызваліць…», які паклаў пачатак шырокай дыскусіі аб становішчы роднай мовы ў тагачасным айчынным грамадстве.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1993 года, Беларускага ПЭН-цэнтра (да 2017 г.). З 1999 па 2009 год — старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Remove ads
Творчасць
Сталую літаратурную працу пачаў у 1983 годзе. Аўтар пятнаццаці кніг прозы. Творы друкаваліся ў калектыўных зборніках «Дзвіна» (1992, 2000), «Карані» (1994), «Край» (1997), «Ратуша» (2016—2019), у часопісе Саюза пісьменнікаў Паўднёвай Асеціі «Фидиуаг» (2001, 2004), у штотыднёвіках «Літаратура і мастацтва», «Наша Ніва», «Новы час», у часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», «Полымя», «ARCHE», «Нёман», «Беларусь», у канфесійных каталіцкіх выданнях «Наша вера», "Ave Maria, перакладаліся на асецінскую, балгарскую, рускую мовы. Аўтар публіцыстычных артыкулаў па праблемах сучаснага жыцця, у прыватнасці моўнай сітуацыі ў краіне, захавання духоўнай спадчыны і іншага. Пісьменніцкую працу заўсёды сумяшчаў з педагагічнай. Аўтар метадычных матэрыялаў «Гістарычныя ўмовы развіцця беларускай мовы» (1997), метадычнай распрацоўкі (у суаўтарстве) «Культура маўлення і дзелавыя зносіны спецыяліста» (2010) для студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей.
У творчасці закранае маральна-этычныя і сацыяльныя праблемы, даследуе асаблівасці ментальнасці беларускага грамадства на пераломных гістарычных этапах у кантэксце агульначалавечых каштоўнасцей. Аддае перавагу жанрам прыпавесці і кароткіх запісаў-эсэ. Для яго творчай манеры характэрныя займальнасць сюжэта, своеасаблівасць прыёмаў мастацкага ўвасаблення аўтарскай задумы, шырокае выкарыстанне лексікі абмежаванага ўжывання, у прыватнасці дыялектызмаў, як сродку характарыстыкі персанажа і выяўлення яго экзістэнцыйнай і грамадзянскай сутнасці.
Remove ads
Узнагароды
- Прэмія часопіса «Полымя» (2001)
- Рэгіянальная літаратурная прэмія імя Уладзіміра Караткевіча (2002)
- Прэмія «Гліняны Вялес» (2015)
Бібліяграфія
- «З чым прыйдзеш» (1991)
- «Апошняе падарожжа ў краіну ліваў» (1997)
- «Удог» (2001)
- «Ягня ахвярнае» (2003)
- «Бялячык» (2003)
- «Асіметрыя» (2005)
- «Дзень бубна» (2008)
- «Выспы» (2011)
- «Эдэм» (2014)
- «Плебейскія гульні» (2015)
- «Штрыхкоды» (2017)
- «Раз — шкілет, і два — шкілет» (2019)
- «Дыялог» (у суаўтарстве з Ю. Станкевічам, 2020)
- «Бобрык Плясік і Цімоша» (2022)
- «Што раньш было» (2024)
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads