Франц + Паліна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Франц + Паліна (руск.: Франц + Полина) — мастацкі фільм паводле апавядання Алеся Адамовіча «Нямко».
Remove ads
Сюжэт
Беларусь, 1943 год. У вёсцы Пятухі кватаруе нямецкі атрад СС. Малады салдат Франц закаханы ў беларуску Паліну. Але неўзабаве будзе адданы загад на знішчэнне ўсіх жыхароў вёскі…
Акцёры
- Святлана Іванова — Паліна
- Адрыян Таполь (нямецкі артыст) — Франц
- Тамара Міронава — Кучарыха, маці Паліны
- Увэ Елінек — Ота
- Валянцін Мацапура — Казік
- Эрика Булатая — Ліза
- Наталля Гарбаценка — маці Казіка і Лізы
- Максім Мацапура — Максімка
- Андрэй Мярзлікін — Павел
Узнагароды
- 2007 — Гран-Пры і прыз за найлепшую музыку, фестываль FIPA, Біяррыц, Францыя, (кампазітар Анджэй Петрас)
- 2007 — Адмысловы прыз журы, прызы за найлепшую галоўную мужчынскую ролю, галоўную жаночую ролю, аператарскую работу, міжнародны кінафестываль Avanca, Партугалія
- 2007 — Прыз за найлепшую мужчынскую ролю, Міжнародны фестываль ТБ-праграм, Шанхай
- 2007 — Прыз П. Лебешава за найлепшае мастацкае рашэнне фільма, міжнародны кінафестываль «Дух Огня», Ханты-Мансійск
- 2007 — Адмысловы прыз журы фестывалю «Литература и Кино», Гатчына
- 2007 — Гран-Пры і прыз за найлепшую жаночую ролю фестывалю ваенна-патрыятычных фільмаў імя С. Бандарчука «Волоколамский Рубеж»
- 2006 — Прызёр 16-га міжнароднага фестывалю ўсходнееўрапейскага кіно, Котбус, Германія
- 2006 — Прыз за найлепшую галоўную жаночую ролю і прыз за найлепшую эпізадычную жаночую ролю, фестываль кінаактораў «Созвездие», Цвер
- 2006 — Асобы дыплом журы і прыз за найлепшую жаночую ролю міжнароднага кінафестывалю «Киношок», Анапа
- 2006 — Прыз за найлепшую жаночую ролю міжнароднага кінафестывалю фільмаў пра вайну П. Озерава, Санкт-Пецярбург
- 2006 — Прыз за найлепшы дэбют і за найлепшую аператарскую работу, міжнародны кінафестываль «Лістапад», Мінск
- 2006 — Асобы прыз журы міжнароднага кінафестывалю «Балтийские дебюты», Светлагорск
- 2006 — Прыз рэжысёру Міхаілу Сегалу за найлепшы дэбют «Первая проба» на Моладзевым фестывале «Отражение» у 2006 годзе.
Цікавыя факты
Рускія старанна ўзнаўляюць мову беларускай вёскі, а расійская актрыса Святлана Іванова навучылася размаўляць па-беларуску лепей за многіх тутэйшых.[2].
Нямецкая і беларуская мовы дублююцца субтытрамі па-руску.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads