Франчэска Андрыёлі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Франчэска Андрыёлі (польск.: Franciszek Andriolli, літ.: Pranciškus Andriolis; 1794, Брэнтаніка ля Раверэта — май 1861, Вільня) — мастак, жывапісец, скульптар італьянскага паходжання; бацька мастака-ілюстратара Міхала Эльвіра Андрыёлі.
Remove ads
Біяграфія
Служыў у арміі Напалеона, у чыне капітана ўдзельнічаў у паходзе на Расію (1812), трапіў у палон. Пасля вызвалення з палону ажаніўся з полькай і абгрунтаваўся ў Вільні. У 1827 прыняў расійскае падданства. У Віленскім універсітэце атрымаў спецыяльнасць жывапісца і дэкаратара (1832), у Імператарскай Акадэміі мастацтваў ў Санкт-Пецярбургу — спецыяльнасць настаўніка малявання (1839). Некаторы час выкладаў у Шаўлях у дваранскім вучылішчы.
Remove ads
Творчасць
У 1830-я гады рэстаўраваў скульптуры і фрэскі ў каталіцкім кафедральным саборы ў Вільні. Аўтар скульптурных твораў: «Укрыжаванне» для францысканскага касцёла Ушэсця Святой Дзевы Марыі ў Вільні, 1841; таксама скульптурнага дэкору ў касцёле Святога Яна Хрысціцеля ў Біржах.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads