Фрэдэрык Чапмен Робінс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фрэдэрык Чапмен Робінс
Remove ads

Фрэдэрык Чапмен Робінс (англ.: Frederick Chapman Robbins; 25 жніўня 1916 — 4 жніўня 2003) — амерыканскі вірусолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1954), член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША з 1972 года.

Remove ads

Біяграфія

Скончыў універсітэт Місуры (1936) і Гарвардскую медыцынскую школу (1940). У 1940—1942 і ў 1948—1950 гадах супрацоўнік дзіцячай бальніцы ў Бостане. У 1952—1966 гадах кіраўнік аддзела педыятрыі і інфекцыйных хвароб у Галоўнай гарадской бальніцы Кліўленда; з 1952 года прафесар педыятрыі медыцынскай школы пры універсітэце ў Кліўлендзе (штат Агая), з 1966 года дэкан.

Навуковая дзейнасць

У Бостане ў супрацоўніцтве з Дж. Эндэрсам і Т. Уэлерам распрацаваў тэхніку культывавання віруса поліяміэліту ў тканкавых культурах, удзельнічаў у стварэнні вакцыны супраць поліяміеліту, а таксама ў распрацоўцы метадаў вызначэння і ізаляцыі шэрагу іншых вірусаў. Вывучаў эпідэміялогію інфекцыйнага гепатыту, сыпнога тыфу, ліхаманкі Ку.

Зноскі

1. Frederick C. Robbins - BiographicalNobel Foundation.

2. Frederick Chapman Robbins // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Роббинс Фредерик Чапмен // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Frederick C. Robbins - FactsNobel Foundation.

5. NNDB — 2002.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads