Фрэнк Шу

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фрэнк Шу
Remove ads

Фрэнк Шу (нар. 2 чэрвеня 1943) — амерыканскі астрафізік кітайскага паходжання.

Хуткія факты Фрэнк Шу, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Кітаі, сын кітайска-тайваньскага матэматыка Сюй Сяньсю. Адукацыю атрымаў у ЗША, у 1963 годзе — ступень бакалаўра па фізіцы ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, у 1968 годзе — Ph.D па астраноміі ў Гарвардскім універсітэце.

Узначальваў дэпартамент астраноміі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі з 1984 па 1988 гады, пасля працаваў ва ўніверсітэце Стоўні-Брук. З 2002 па 2006 гады быў прэзідэнтам Нацыянальнага ўніверсітэта Цінхуа (Тайвань). З 2006 года працуе ў Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Дыега. З’яўляецца ганаровым прафесарам Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі.

З 1994 па 1996 гады быў прэзідэнтам Амерыканскага астранамічнага таварыства.

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1987), член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў (1992), член Амерыканскага філасофскага таварыства (2003), акадэмік Academia Sinica (Тайвань).

Асноўныя працы прысвечаны паходжанню метэарытаў, нараджэнню і ранняй эвалюцыі зорак і структуры спіральных галактык.

Remove ads

Зноскі

1. Deutsche Nationalbibliothek Record #172373441 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.

2. Deutsche Nationalbibliothek Record #172373441 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.

3. Матэматычная генеалогія — 1997.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads