Фэст-ноз

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фэст-ноз
Remove ads

Фэст-ноз (брэт.: fest-noz, літаральна "начное свята") — традыцыйная брэтонская танцавальная вечарына, якая суправаджаецца спевамі і інструментальнай музыкай.

Thumb
Фэст-ноз, 2007 г.

Традыцыя

Тэрмін "фэст-ноз" вядомы ў Брэтані з канца XIX ст., аднак канчаткова гэта назва замацавалася за традыцыйнымі вечарынамі толькі ў сярэдзіне XX ст. Лічыцца, што ў мінулым яны праводзіліся падчас пабудовы жытла для ўтоптвання зямлі для падлогі або падчас сельскагаспадарчых работ для выраўноўвання паверхні палеткаў. У нашы дні фэст-ноз накіраваны на захоўванне брэтонскіх народных традыцый. У ім удзельнічаюць прадстаўнікі розных пакаленняў. Штогод у Брэтані арганізуецца вялікая колькасць такіх вечарын.

Remove ads

Асаблівасці

Для фэст-ноза характэрны групавыя танцы, калі ўдзельнікі становяцца ў кола або ў раўналежныя лініі. Танцы, накіраваныя на збліжэнне танцораў "жывот да жывата", калісьці былі забаронены царквой як юрлівыя. Дзеянне суправаджаецца музычным акампанементам. Да вынаходніцтва мікрафонаў найчасцей гралі на брэтонскай дудзе і габоі, пасля чаго пачалі выкарыстоўваць розныя музычныя інструменты з надзвычай разнастайным рэпертуарам. Песні спяваюцца як падчас танца самімі танцорамі, так і ў прамежку паміж танцамі адмысловымі выканаўцамі.

Remove ads

Спадчына

5 снежня 2012 г. фэст-ноз быў прызнаны ЮНЕСКА нематэрыяльнай спадчынай чалавецтва.

Спасылкі

Хуткія факты
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads