Фюрар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фюрар
Remove ads

Фю́рар[1] (ням.: Führer) — нямецкае слова, якое азначае «правадыр» або «лідар». У Германіі у 19341945 гадах афіцыйны тытул главы дзяржавы і Нацыянал-сацыялістычнай нямецкай рабочай партыі (19211945), а таксама складовая частка званняў і пасад у СС (штурмбанфюрар, групенфюрар і інш.). Як правіла, слова выкарыстоўваецца ў якасці абазначэння Адольфа Гітлера, які афіцыйна насіў гэты тытул.

Хуткія факты Фюрар і рэйхсканцлер нямецкага народа ням.: Führer und Reichskanzler des deutschen Volkes, Адольф Гітлер(апошні на пасадзе) ...
Remove ads

Гісторыя

Тытул «фюрар» быў атрыманы Гітлерам 9 жніўня 1934 года пасля смерці рэйхспрэзідэнта Веймарскай рэспублікі Гіндэнбурга. Паводле закона, новая пасада фюрара і рэйхсканцлера аб'яднала пасады прэзідэнта і канцлера, зрабіўшы Гітлера аднаасобным кіраўніком Германіі[2] [3]. «Прынцып фюрарства» (ням.: Führerprinzip) шырока прапагандаваўся нацысцкай партыяй, адным з самых вядомых лозунгаў якой быў «Адзін народ, адна дзяржава, адзін правадыр» (ням.: Ein Volk, ein Reich, ein Führer).

Remove ads

Сучаснае выкарыстанне

У наш час слова можа ўжывацца (іранічна) у дачыненні да любога правадыра ахлакратыі.

Слова з'яўляецца складовай часткай шматлікіх слоў. Напрыклад: Lokführer (машыніст), Spielführer (капітан каманды), Führerschein (пасведчанне вадзіцеля) і г.д.

У перакладзе Elberfelder, выдадзеным у 1871 годзе, а таксама ў перакладзе Новага свету (афіцыйным перакладзе, які выдаецца Сведкамі Іеговы) — Евангелля паводле Матфея на нямецкую мову слова «Führer» выкарыстоўваецца ў якасці аднаго з тытулаў Ісуса Хрыста (адпавядае стар.-грэч.: καθηγητὴς, беларускаму «Правадыр» ці «Настаўнік»; Мф. 23:10)[4][5].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Thamer, Hans-Ulrich. Beginn der nationalsozialistischen Herrschaft (Teil 2)(нявызн.). Nationalsozialismus I. Bonn: Federal Agency for Civic Education (2003). — «President von Hindenburg died on August 2nd, 1934. The day before, the cabinet had approved a submission making Hitler his successor. The role of the president was to be dissolved and united with that of the chancellor under the title „Führer und Reichskanzler“. However, this was in breach of the Enabling Act. (shortened & paraphrased)»  Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2012. Праверана 4 October 2011.
  2. Winkler, Heinrich August. "The German Catastrophe 1933-1945". Germany: The Long Road West vol. 2: 1933-1990. pp. 38–39. ISBN 978-0199265985. Праверана 28 October 2011.
  3. Matthäus 23:10(недаступная спасылка), NW
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads