Правадырызм

From Wikipedia, the free encyclopedia

Правадырызм
Remove ads

Правадырызм — тып дзяржаўных адносін, які характарызуецца асабістым панаваннем і адданасцю аднаму чалавеку — правадыру[1].

Thumb
Адольф Гітлер, фюрар Германіі якога часта характарызавалі правадыром.

Адрозненне правадыра ад лідара ў тым, што лідар вызначае кірунак руху, а правадыр сімвалізуе ўладу. Прыхільнікі лідара падтрымліваюць яго парадак дня, у той час як прыхільнікі правадыра культывуюць яго асобу. Пры правадырызме адносіны рэгулююцца не законамі, а нефармальнымі нормамі, падобна да тыраніі, і ірацыянальнымі кампанентамі палітычнай свядомасці, што ніхто, акрамя правадыра, не можа кантраляваць уладу[1].

Remove ads

Прыклады

Савецкі саюз

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ў РСФСР і СССР сталі выкарыстоўвацца тытулы «правадыры рэвалюцыі», «правадыры пралетарыяту» і проста «правадыры» ў дачыненні да Леніна і Троцкага (апошні таксама называўся «правадыром Чырвонай арміі», а Зіноўеў — «правадыром Камінтэрна»). Пасля апазіцыі і адхілення ад улады Троцкага да 1929 года быў распаўсюджаны выраз «правадыры партыі» ў адносінах да лідараў партыі, а таксама падобныя тытулы ў адзіным ліку. З набыццём усёй паўнаты ўлады Сталінам гэтыя выразы практычна зніклі, бо ў правадырысцкім грамадстве правадыр можа быць толькі адзін, якім і быў абвешчаны Сталін падчас яго знаходжання ва ўладзе ў СССР, калі дзяржаўна-партыйная сістэма стала сталінізмам.

⚙️  Трэці рэйх Нацыянал-сацыялізм
Асноўныя паняцці

Дыктатура Правадырызм Правая ідэалогія Шавінізм Расавая палітыка Мілітарызм Антыдэмакратызм

Ідэалогія

Фёлькішэ бевегунг «25 пунктаў» • «Мая барацьба» • Унтэрменш Нюрнбергскія расавыя законы Расавая тэорыя Гюнтэра Расавая палітыка «Міф дваццатага стагоддзя»

Гісторыя

Трэці рэйх Ноч доўгіх нажоў Крыштальная ноч Другая сусветная вайна Вырашэнне чэшскага пытання / яўрэйскага пытання Катастрофа еўрапейскага яўрэйства Халакост Нюрнбергскі працэс

Асобы

Адольф Гітлер Відкун Квіслінг Войцех Тука Генрых Гімлер Герман Герынг Рудольф Гес

Арганізацыі

НСДАП СА СС Гітлерюгенд Вервольф Саюз нямецкіх дзяўчат Юнгфольк Саюз дзяўчынак Зімовая дапамога Германскі працоўны фронт Сіла праз радасць Вера і прыгажосць Нацыянал-сацыялістычныя (мехкорпус авіякорпус народная дабрачыннасць жаночая арганізацыя саюз студэнтаў саюз урачоў саюз настаўнікаў саюз юрыстаў саюз дапамогі ахвярам вайны)

Нацысцкія партыі і рухі

Венгрыя Паўночны Каўказ Бельгія Нідэрланды Чачня Нарвегія Латвія Беларусь

Роднасныя паняцці

Фашызм Антыкамунізм Неанацызм Інтэгральны нацыяналізм Нацысцкі акультызм


Партал:Нацысцкая Германія · Праект «Фашызм»

Германскі рэйх

У нацысцкай Германіі правадырызм быў адным з пастулатаў нацысцкай ідэалогіі. Гітлера называлі «Вялікім правадыром Рэйха», а часцей проста фюрарам. Абавязковым для вывучэння была «Мая барацьба». Гітлера звалі правадыром не толькі ў Германіі, але і ва Украіне, Беларусі, Нарвегіі, Нідэрландах, Харватыі і іншых краінах. У гонар Гітлера была названая моладзевая арганізацыя Гітлерюгенд, а прывітаннем нацыянал-сацыялістаў было «Хайль Гітлер!». Па ўсёй Германіі быў усталяваны таталітарны рэжым пад кіраўніцтвам НСДАП. У прапагандзе Гітлера прадстаўлялі як «бога, вярхоўнага суддзю і выратавальніка нацыі». У сатэлітаў Рэйха таксама былі свае правадыры, напрыклад, у Рэйхскамісарыяце Украіна — Эрых Кох, а ў Беларускай цэнтральнай рады — Радаслаў Астроўскі[2].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads