Фёдар Васілевіч Баравік
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фёдар Васілевіч Баравік (1 студзеня 1923, Кашалі, Селецкі сельсавет, Грэскі раён, цяпер Пухавіцкі раён) — 19 студзеня 1991) — беларускі савецкі эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1953), прафесар (1971). Заслужаны работнік вышэйшай школы (1979). Рэктар БДІНГ з 21 кастрычніка 1969 да 1991[1] г.
Remove ads
Біяграфія
З сялянскай сям’і. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны скончыў сярэднюю школу, паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У пачатку вайны пасля няўдалай спробы эвакуіравацца на ўсход вярнуўся да бацькоў. Пад канец лета 1941 стаў сувязным 225-й партызанскай брыгады імя Суворава (кіраўнік — Уладзімір Заяц). Пасля партызан аддзела імя Фрунзэ, збіраў дадзеныя на тэрыторыі Слуцкага і Грэскага раёнаў. У 1943 годзе пераведзены ў аддзел спецыяльнага прызначэння, якім камандаваў Станіслаў Ваўпшасаў. Пасля надыходу савецкіх войскаў быў на 2-м Беларускім фронце камсаргам роты.
У 1946 годзе паступіў на 3-і курс ТЭФ БДІНГ, які скончыў у 1950[1]. Пасля паступіў у аспірантуру БДУ, дзе надалей выкладаў.
У 1961—1969 гг. загадчык кафедрай палітэканоміі Мінскага педагагічнага інстытута.
У 1959—1961 гг. намеснік дырэктара, з 1969 года рэктар БДІНГ.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Ф. В. Баравіку належаць навуковыя працы па праблемах палітэканоміі і эфектыўнасці грамадскай вытворчасці. Аўтар больш за 100 навуковых прац.
Сярод апублікаванага:
- Важнейшая задача партии и народа [Текст] / Ф. В. Боровик. — Минск : Беларусь, 1971. — 23 с. ; 17 см. — (В помощь пропагандистам и слушателям ленинских народных школ). — Библиогр.: с. 22 (7 назв.). — 10 000 экз.
- Образование фонда производственного накопления в промышленности [Текст] / Ф. В. Боровик, Н. А. Плащинский. — Минск : Наука и техника, 1972. — 320 с. ; 20 см. — Загл. на корешке : Образование фонда накопления в промышленности. — 5700 экз.
- Переходный период от капитализма к социализму. Победа социализма в СССР [Текст] : лекция по курсу политэкономии социализма / Ф. В. Боровик ; М-во высш. образования СССР, Белорус. гос. ун-т им. В. И. Ленина. — Минск : Издательство Белорус. ун-та, 1957. — 51 с. ; 22 см. — 7000 экз.
- История экономических учений [Текст] : [учебное пособие для экономических специальностей вузов / Ф. В. Боровик [и др.]; под общей редакцией: Ф. В. Боровика и др.]. — Минск : Вышэйшая школа, 1984. — 351 с. ; 22 см. — Библиография: с. 340—341 (43 названия). — Указатель имен: с. 342—345. — 10 000 экз.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём «За працоўную доблесць», двума медалямі «Партызану Вялікай Айчыннай вайны» I ступені, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Зноскі
- Боровик Фёдор Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 76. — 737 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads