Фёдар Вясна

(пам. 1393) намеснік віцебскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фёдар Вясна (Федор Весна, Fiedor Wiesna, Fedor Wesna, Chwiodor Wesna; невядома1393, Віцебск) — прыбліжаны баярын польскага караля Уладзіслава Ягайлы. Паводле «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх», каралеўскі сакольнік. Намеснік віцебскі (1392—1393).

Хуткія факты Фёдар Вясна, намеснік віцебскі[d] ...

Пра паходжанне нічога не вядома, малаімаверна, што быў княжацкага роду. Напэўна, быў праваслаўным. На думку Алега Ліцкевіча, Фёдар мог быць абруселым літоўцам[1]. Ян Тэнгоўскі лічыў Фёдара бацькам князя Івана Жэдзівіда, адпаведна, родзічам караля Ягайлы, аднак, версія грунтавалася на няслушным прачытанні «Ходоро Весну» замест слушнага «Ходорове с(ы)ну»[2].

Таксама Ліцкевіч прапануе атаясняць Фёдара Вясну са згаданым Торуньскімі аналамі «Ходарам, дзядзькам Ягайлы» (лац.: Codar patrui Yagell) — адным з кіраўнікоў змовы супраць вялікага князя Кейстута ў 1382 годзе. На думку Ліцкевіча, бо крэўным дзядзькам (patruus) Фёдар быць не мог, у Торуньскіх аналах так перакладзена традыцыйнае для Русі «дзядзька» ў сэнсе «выхавацель». Ліцкевіч спасылаецца на здаўна вядомы ў Вялікім Княстве Літоўскім звычай дзядзькавання. На думку даследчыка, калі ў дзяцінстве ў Ягайлы быў выхавацель, папросту называны «дзядзькам», потым ён мог быць прыбліжаным караля. Гэта тлумачыла б удзел Фёдара Вясны ў арганізацыі змовы, а таксама прызначэнне на ўрад намесніка ў Віцебску.

Княжацкія «дзядзькі»-выхавацелі, таксама называныя «кармільцамі», вядомы з пачатковых часоў Русі і звычайна мелі вельмі высокі статус, што адзначаюць многія даследчыкі[3][4][5][6][7][8][9][10][11], гэта можа тлумачыць статус Фёдара Вясны і без спасылкі на пазнейшы звычай дзядзькавання.

Фёдар трымаў Навасёлы над ракой Ашмянкай каля Жупран (Novam villam alio nomine in vulgari Nowesyolo nuncupatam, quam olim quidam Wyesna tenuit et possedit)[12], таксама ад яго называюцца Вешнікі (польск.: Wieszniki)[13]. Каля 1389—1390 гадоў[14][1] Фёдар Вясна выступаў сярод паручнікаў за Грыдку Канстанцінавіча перад князем Скіргайлам, названы без тытула або ўраду і на даволі нізкім месцы ў параўнанні з іншымі, некалькімі пазіцыямі вышэй Фёдара згаданы «Исай соколникъ»[14].

Пасля смерці вялікай княгіні Ульяны Аляксандраўны 17 сакавіка 1392 года, не пазней за жнівень, кароль прызначыў Фёдара Вясну сваім намеснікам у Віцебскай зямлі, што пакрыўдзіла Свідрыгайлу, які лічыў яе сваёй отчынай. Паводле летапісцаў, Свідрыгайла «не могъ терпѣти», што Фёдар трымае Віцебск «не зъ его послушенства»[15], таму ў канцы зімы або пачатку вясны 1393 года захапіў горад і загадаў забіць Фёдара. Паводле Мацея Стрыйкоўскага, каралёва намесніка скінулі з замкавага муру і ён скруціў галаву, тое самае паўтарае «Хроніка літоўская і жамойцкая». Аднак звесткі гэтых крыніц заблытаныя, поўныя анахранізмаў, як напрыклад тое, што Свідрыгайла падбухторваў па паўстання казакаў — наўрад ці выпадае казаць пра іх надзейнасць. Як заўважаў брытанскі гісторык Роберт Фрост, праявы неспакойнай натуры Свідрагайлы вядомы цягам усяго яго жыцця [16] [17] [18].

Ягайла даведаўся пра гэта і вельмі засмуціўся, адправіў ліст Вітаўту з загадам адпомсціць. Да чэрвеня 1393 года Вітаўт і Скіргайла сабралі войскі з Літвы і Русі і рушылі ў паход. Спачатку ўзялі Друцк і Оршу, потым, з дапамогай войск смаленскага князя Юрыя Святаславіча, і Віцебск; Свідрыгайлу схапілі і адвезлі да караля ў Кракаў, у пачэсны палон[19] [20].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads